Белянок — вёска ў Немяржанскім с/С, у складзе СВК «Лошна». За 9 км на паўночны захад ад Драгічына, 119 км ад Брэста, 17 км ад чыгучнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Брашэвіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у складзе Ласінскай сельскай грамады, 165 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян, раней — падданых Тараканскага манастыра. У 1890 г. вёска мела 345 дзесяткаў угоддзяў, з іх 163 дзесяткаў прыдатнай зямлі. У 1905 г. 365 жыхароў. У 1921-39 гг. – у Брашэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. У 1921 г. вёска, 44 двары, 188 жыхароў. 3 04.12.1939 г. – у БССР, у Брашэвіцкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, вёска, 73 двары, 312 жыхароў. 3 15.01.1940 г. – у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. – у Вулькаўскім с/С. З 2021 г. Вулькаўскі с/С увайшоў у склад Немяржанскага с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 жыхароў вёскі, з іх 3 не вярнуліся з фронту. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. вёска, 272 жыхары, у 1970 г. – 273 жыхары, у 1995 г. 67 двароў, 155 жыхароў. Размешчана малочна-таварная ферма. Каля вёскі курганны могільнік дрыгавічоў 9-13 ст.
У 2005 г. – 49 гаспадарак, 110 жыхароў. У 2023 г. – 38 гаспадарак, 79 жыхароў.