Гісторыя вёскі Белінок - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Белінок

Назад

Гісторыя вёскі Белінок

Гісторыя вёскі Белінок

Вёска ў Асавецкім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 20 км на поўдзень ад Драгічына, 130 км ад Брэста, 27 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст–Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1-й пал. XVI ст. Упамінаецца ў 1546 г. у апісанні межаў ВКЛ з Каронай Польскай пад назвай Белін 2-і. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерніі. У 1858 г. у Асавецкай воласці Кобрынскага павета, цэнтр Белінкоўскай сельскай грамады, 118 рэвізскіх душ (з часткай сяла Асаўцы) дзяржаўных сялян. У 1890 г. сельская грамада мела 486 дзесяцін угоддзяў, з іх 210 дзесяцін прыдатных. У 1905 г. у вёсцы 306 жыхароў, у казённай стражы Белінок – 12 жыхароў.

У 1921-39 гг. у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. У 1921 г. – 57 двароў, 344 жыхары, з якіх 328 праваслаўных. 3 1939 г. у БССР. 3 04.12.1940 г. у Асавецкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці. 3 12.10.1940 г. у Белінскім с/С Драгічынскага раёна, вёска, 69 двароў, 325 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Загінулі 11 землякоў, 8 з іх на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. 3 1959 г. у Асавецкім с/С. У 1960 г. – 603 жыхары; у 1970 г. было 377 жыхароў; у 1995 г. – 73 двары, 208 жыхароў. Размешчаны малочнатаварная ферма, магазін.

У 2005 г. – 71 гаспадарка, 140 жыхароў. У 2023 г. – 35 гаспадарак, 65 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?