Гісторыя вёскі Белая - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Белая

Назад

Гісторыя вёскі Белая

Гісторыя вёскі Белая

Белая – вёска ў Бездзежскім с/С, у складзе СВК «Белы-Груд». За 20 км на Паўночны Усход ад Драгічына, 130 км ад Брэста, 27 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст., у 1783 г. вёска ў складзе Бездзежскага ключа ў Берасцейскім ваяводстве. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. у Літоўскай, з 1801 г. у Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета, адносілася да Мікіцкай сельскай грамады, 113 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. 136 жыхароў. У1921-39 гг. у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. У 1921 г. – 42 двары, 223 жыхары. 3 1925 г. дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ. У 1930-я г. – 42 двары, працавала пачатковая школа. 3 04.12.1939 г. у Бездзежскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці БССР, 48 двароў, 283 жыхары. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. у Вавуліцкім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 19 жыхароў, 16 з іх не вярнуліся з фронту.

3 1954 г. у Драгічынскім раёне. У 1960 г. – 321 жыхар, у 1970 г. – 298 жыхароў, у 1995 г. – 65 двароў, 140 жыхароў.

У 2005 г. – 61 гаспадарка, 144 жыхары. У 2023 г. – 38 гаспадарак, 85 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?