Асаўляны — вёска ў Немяржанскім с/С, у складзе СВК «Лошна». За 12 км на Паўночны Захад ад Драгічына, 122 км ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XIX ст. у 1858 г. вёска ў Імянінскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, 153 рэвізскія душы дзяржаўных сялян, раней падданых Тараканскага манастыра. У 1905 г. было 285 жыхароў. У 1921-39 гг. у складзе Плынчы, у Імянінскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. вёска, 52 двары, 133 жыхары (праваслаўныя). 3 04.12.1939 г. у БССР, у Хомскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 57 двароў, 246 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну часткова спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на фронце загінулі 8 землякоў. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1960 г. было 163 жыхары, у 1970 г. — 162, у 1995 г. — 30 двароў, 56 жыхароў.
У 2005 г. – 22 гаспадаркі, 38 жыхароў. У 2023 г. – 7 гаспадарак, 7 жыхароў.