Вёска ў Закозельскім с/С, у складзе дзяржаўнага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Племзавод Закозельскі». За 13 км на 3ахад ад Драгічына, 142 км ад Брэста, 5 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1628 і 1698 гг. У 1860-я гг. вёска і маёнтак (Гарлавічы) у Пярковіцкай, потым Валавельскай валасцях Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі. У вёсцы 129 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Гарлавічы, які належаў Феліксу Выславуху (206 рэвізскіх душ). Падчас паўстання 1863-64 гг. у маёнтку захоўваўся склад зброі для паўстанцаў.
У 1905 г. у в. Гарлавічы 205 жыхароў, у маёнтку 42 жыхары; у выселку Гарлавічы 14 жыхароў; была пачатковая школа. У 1921-39 гг. у Валавельскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. Вёска і фальварак Орлавічы. У 1921 г. у вёсцы было 14 двароў, 92 жыхары; у фальварку 2 двары, 17 жыхароў. 3 04.12.1939 г. у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці БССР, у Валавельскай воласці: маёнтак Орлавічы – 3 двары, 12 жыхароў вёска Орлавічы — 38 двароў 170 жыхароў. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Літоўскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну 5 землякоў загінулі на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці; у 1970 г. – 153 жыхары, у 1995 г. – 63 двары, 154 жыхары. Размешчаны крама, лазня.
У 2005 г. – 48 гаспадарак, 113 жыхароў. У 2023 г. – 34 гаспадаркі, 85 жыхароў.