Гісторыя вёскі Адамова - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя вёскі Адамова

Назад

Гісторыя вёскі Адамова

Гісторыя вёскі Адамова

Адамова — вёска ў Асавецкім с/С, у складзе СВК «Пенякова». За 14 км. на паўднёвы ўсход ад Драгічына, 128 км. ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Паводле пісьмовых крыніц Адамова вядома з XIX ст. У 1858 г. вёска ў Асавецкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, цэнтр сельскай грамады, 208 рэвізскіх душ, якія належалі часткова маёнтку Адамава (151 рэвізская душа) памешчыка Канстанціна Крашэўскага і маёнтку Пухавая (57 душ) памешчыцы Юліі Клімашэўскай. У 1890 г. грамада мела 256 дзесяцін угоддзяў, з іх 177 дзесяцін прыдатных; у маёнтку Адамава Вольгі Аліфер — 500 дзесяцін угоддзяў.

 У 1905 г. вёска, 280 жыхароў і маёнтак Адамава – 10 жыхароў. У 1921-39 гг. у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. У 1921 г. вёска Адамава, 38 двароў, 132 жыхары, і фальварак Адамова – 4 жыхары.

3 04.12.1939 г. у Асавецкай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, БССР, вёска – 335 жыхароў, пачатковая школа; калонія Адамава – 39 жыхароў.

3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. у Белінскім с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 19 землякоў вёскі, з іх 14 на фронце.

3 1954 г. у Брэсцкай вобласці, з 1959 г. у Асавецкім с/С Драгічынскага раёна.

У 1960 г. вёска – 317 жыхароў, у 1970 г. – 376 жыхароў, у 1995 г. – 75 двароў, 182 жыхары. Размешчаны жывёлагадоўчая ферма, магазін, бібліятэка.

У 2023 г. – 22 гаспадаркі, 34 жыхара.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?