Гісторыя раёна - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система ...
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя раёна

Гісторыя раёна

Мне не магло гэта

прысніцца…

Я чуў праз цішу забыцця

і гул апошняй

навальніцы,

і шум пажоўклага лісця.

І ў спелым грукаце,

і звоне,

калі сарваўся ўніз

ранет,

я слухаў

вечную пагоню

кароткіх вёсен,

зім

 і лет.

                                    Мікола Трафімчук

Гісторыя раёна

     Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці — адзін з найпрыгажэйшых куточкаў Палесся. На тэрыторыі рэгіёна знаходзяцца ажно тры біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння, тут паспяхова развіваецца аграэкатурызм, а мясцовыя жыхары беражліва захоўваюць традыцыі народных промыслаў і рамёстваў, збіраюць і перадаюць маладому пакаленню багатую фальклорную спадчыну продкаў…

   На Драгічыншчыне, як і паўсюдна, здаўна ў непаўторным адзінстве складвалася гісторыя прыроды, чалавека і яго жыццядзейнасці. Раён размешчаны ў асноўным на Пінскім Загараддзі — раўніне з хвалістай, перасечанай неглыбокімі лагчынамі паверхняй, па якой месцамі раскіданы невысокія пагоркі. Найвышэйшы пункт Драгічынскага раёна – 173 метры – знаходзіцца на паўночным усходзе ад вескі Крамно. Адна з найбольш старажытных стаянак на Драгічыншчыне — каля вескі Хомск, урочышча Гарадок на беразе ракі Ясельда. У сярэдзіне 9 ст. Драгічыншчына, як і большая частка Брэсцка-Пінскага Палесся, уваходзіць у склад Кіеўскай Русі. У пачатку 14 ст. землі Драгічыншчыны ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Падчас Паўночнай вайны нашы мясціны моцна пацярпелі (1700-1721). 3 1795 г. горад Драгічын знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі, уваходзіў у Кобрынскі павет Слонімскай губерні.

   У 1905 годзе тут пражывала болыш за 3500 жыхароў. Асноўны занятак — сельская гаспадарка, гандаль, рамяство. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Драгічыне працавалі 2 маслабойні, завод па ачыстцы мелу, фабрыка саламяных капелюшоў, 7 млыноў.

У Першую сусветную вайну Драгічынскія землі былі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. Як толькі фронт наблізіўся да гэтых мясцін, іх пакінула пераважная колькасць насельніцтва. Выязджалі на усход у глыб Расіі. У 1921 г. Драгічынскі павет увайшоў у склад Польшчы. Горад Драгічын быў цэнтрам павета Палескага ваяводства. У верасні 1939 г. Драгічынскія землі ўвайшлі ў склад БССР, а 15 студзеня 1940 г. Указам Вярхоўнага Савета БССР утвораны Драгічынскі раён.

    3 25 чэрвеня 1941 года па 17 ліпеня 1944 г. горад быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гісторыю ўвайшоў ўзор вайсковай доблесці партызан, якія змагаліся на драгічынскай зямлі. Адным з прыкладаў з’яўляецца саракадзённая абарона Дняпроўска-Бугскага канала. 3 1967 года Драгічын атрымаў статус горада. Наша маленькая радзіма мае багатую матэрыяльную і духоўную спадчыну. Нашы далёкія продкі былі выдатнымі майстрамі. Многія збудаванні, узведзеныя іх умелымі рукамі, у добрым стане дайшлі і да нашага часу. Гэта Бездзежская Троіцкая царква, Вавуліцкая царква Раства Багародзіцы, Дзеткавіцкая Пакроўская царква. Помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку 19 ст. з’яўляецца Пярковіцкая сядзіба.

Гісторыя раёна

Пярковіцкая сядзіба

Аграгарадок Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы сваімі знакамітымі уладальнікамі з роду Ажэшкаў, якія атрымалі тут землі ў XVIII ст. Род Ажэшкаў быў вядомы ў розныя перыяды гісторыі Беларусі — яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады. Адна з прадстаўніц роду — Эліза Ажэшка (1841–1910), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Яна выйшла замуж за памешчыка Пятра Ажэшку і пасялілася ў маёнтку Людвінова, што за 10 км ад Закозеля, часта бывала ў Закозелі. У час паўстання 1863–1864 гг. з’яўлялася сувязной атрадаў генерала Р. Траўгута. Пасля падаўлення паўстання маёнтак быў канфіскаваны, Пётр Ажэшка высланы, Эліза Ажэшка вярнулася на радзіму ў Гродна. 

Гісторыя раёна

                                                           Гісторыя раёна                            Гісторыя раёна                                                      Эліза Ажешка (1841-1910)                      Петр Ажешка (1825-1874)

  Гісторыя раёна                         Гісторыя раёна

Капліца-усыпальніца рода Ажэшка

Капліца-усыпальніца роду Ажэшкаў пабудавана ў цэнтры вёскі Закозель на ўзгорку з цэглы па праекце польскага архітэктара Францішка Яшчальда (1808–1873) у 1849 г. Фундатарам з’яўляўся Каліст Нікадзімавіч Ажэшка. Капліца ў Закозелі з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых будынкаў у стылі неаготыкі на тэрыторыі нашай краіны.         Адзін з рэдкіх помнікаў архітэктуры, які адметны кампазіцыяй, высакаякасным матэрыялам і прафесійнай працай будаўнікоў, вонкавым і ўнутраным дэкорам тонкай насычанасці і складанасці.

Прывабнымі для гасцей і мясцовых жыхароў з’яўляюцца размешчаныя на тэрыторыі раёна музеі. Зацікавіць прыхільнікаў традыцыйнай культуры музей народнай творчасці “Бездежскі фартушок”, калектыў якога ў 2009 быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне ўнікальнай калекцыі аўтэнтычных узораў народнай творчасці, значны ўклад у захаванне і папулярызацыю мясцовых рамёстваў, абрадаў і дыялектаў.У музеі сабрана шырокая калекцыя фартушкоў, характэрных для Бездзежа і яго ваколіц. Цікава адзначыць, што ён з’яўляецца адзіным ў свеце музеем фартушкоў. У 2024 г. музею споўніцца  25 гадоў з моманту заснавання.

Гісторыя раёна

На этнаграфічным падвор’і “Каля Плэса” музея “Бездзежскі фартушок” праходзяць раённыя і абласныя святы — народныя святы “Купалле”, “Вадохрышча”, абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва “Таночак”, абласныя пленэры мастакоў Брэстчыны.

Гісторыя раёна

У вёсцы Бездзеж стала добрай традыцыяй на першы дзень Пасхі, пасля таго як у царкве адслужаць вялікую вячэрню, праводзіць карагод “Стрылка”. Здаўна лічыцца, што гэты сельскі абрад з’яўляецца своеасаблівым абуджэннем душы пасля строгага перадвелікоднага посту. Таму толькі пасля яго распачыналіся сапраўдныя народныя гулянні з музыкай, вясёлымі песнямі і заліхвацкімі танцамі. У канцы студзеня 2014 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вясенні абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж трапіў пад ахову дзяржавы і стаў гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны.

Гісторыя раёна

Усе, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, могуць наведаць у Драгічыне ваенна-гістарычны музей імя Д.К.Удовікава. У ім сабраны ўнікальныя экспанаты часоў вайны: фатаграфіі, сапраўдныя дакументы, успаміны, ваеннае абмундзіраванне.

Гісторыя раёна

Ваенна-гістарычны музей імя Дз.К.Удовікова

У Драгічыне ўжо традыцыйна, пачынаючы з 2001 года, праходзіць штогадовы абласны фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў “Пойте Богу нашему, пойте!”.

Гісторыя раёнаГісторыя раёнаГісторыя раёна Тройчы Драгічын станавіўся музычным цэнтрам краіны – у горадзе праходзіў Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык”. Арганізатар і арт-дырэктар конкурсу, наш славуты зямляк, піяніст і кампазітар Юрый Бліноў. Апошні раз (у 2018 годзе) захапляльнае і насычанае музычнае свята праходзіла з удзелам прадстаўнікоў 14 краін свету. Трэба адзначыць, што гэта добрая справа была распачата нашым таленавітым суайчыннікам на сваёй малой радзіме ў 2014-м годзе і ў далейшым знайшла падтрымку на ўзроўні аблвыканкама, райвыканкама і многіх жыхароў Драгічыншчыны. І хочацца думаць, што мерапрыемства, якое дае магчымасць не толькі пазнаць чароўны свет класічнай музыкі і паслухаць выступленне лепшых выканаўцаў свету, але і адкрыць новыя імёны на небасхіле музычнай культуры, будзе маць дастойны працяг, нягледзячы на заўчасны ўход Юрыя Блінова.

Гісторыя раёна

Мне не магло гэта

прысніцца…

Я чуў праз цішу забыцця

і гул апошняй

навальніцы,

і шум пажоўклага лісця.

І ў спелым грукаце,

і звоне,

калі сарваўся ўніз

ранет,

я слухаў

вечную пагоню

кароткіх вёсен,

зім

 і лет.

                                    Мікола Трафімчук

Гісторыя раёна

     Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці — адзін з найпрыгажэйшых куточкаў Палесся. На тэрыторыі рэгіёна знаходзяцца ажно тры біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння, тут паспяхова развіваецца аграэкатурызм, а мясцовыя жыхары беражліва захоўваюць традыцыі народных промыслаў і рамёстваў, збіраюць і перадаюць маладому пакаленню багатую фальклорную спадчыну продкаў…

   На Драгічыншчыне, як і паўсюдна, здаўна ў непаўторным адзінстве складвалася гісторыя прыроды, чалавека і яго жыццядзейнасці. Раён размешчаны ў асноўным на Пінскім Загараддзі — раўніне з хвалістай, перасечанай неглыбокімі лагчынамі паверхняй, па якой месцамі раскіданы невысокія пагоркі. Найвышэйшы пункт Драгічынскага раёна – 173 метры – знаходзіцца на паўночным усходзе ад вескі Крамно. Адна з найбольш старажытных стаянак на Драгічыншчыне — каля вескі Хомск, урочышча Гарадок на беразе ракі Ясельда. У сярэдзіне 9 ст.              Драгічыншчына, як і большая частка Брэсцка-Пінскага Палесся, уваходзіць у склад Кіеўскай Русі. У 12 стагоддзі Драгічын стаў сталіцай Драгічынскага княства. У пачатку 14 ст. землі Драгічыншчыны ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Падчас Паўночнай вайны нашы мясціны моцна пацярпелі (1700-1721). 3 1795 г. горад Драгічын знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі, уваходзіў у Кобрынскі павет Слонімскай губерні.

   У 1905 годзе тут пражывала болыш за 3500 жыхароў. Асноўны занятак — сельская гаспадарка, гандаль, рамяство. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Драгічыне працавалі 2 маслабойні, завод па ачыстцы мелу, фабрыка саламяных капелюшоў, 7 млыноў.

У Першую сусветную вайну Драгічынскія землі былі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. Як толькі фронт наблізіўся да гэтых мясцін, іх пакінула пераважная колькасць насельніцтва. Выязджалі на усход у глыб Расіі. У 1921 г. Драгічынскі павет увайшоў у склад Польшчы. Горад Драгічын быў цэнтрам павета Палескага ваяводства. У верасні 1939 г. Драгічынскія землі ўвайшлі ў склад БССР, а 15 студзеня 1940 г. Указам Вярхоўнага Савета БССР утвораны Драгічынскі раён.

    3 25 чэрвеня 1941 года па 17 ліпеня 1944 г. горад быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гісторыю ўвайшоў ўзор вайсковай доблесці партызан, якія змагаліся на драгічынскай зямлі. Адным з прыкладаў з’яўляецца саракадзённая абарона Дняпроўска-Бугскага канала. 3 1967 года Драгічын атрымаў статус горада. Наша маленькая радзіма мае багатую матэрыяльную і духоўную спадчыну. Нашы далёкія продкі былі выдатнымі майстрамі. Многія збудаванні, узведзеныя іх умелымі рукамі, у добрым стане дайшлі і да нашага часу. Гэта Бездзежская Троіцкая царква, Вавуліцкая царква Раства Багародзіцы, Дзеткавіцкая Пакроўская царква. Помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку 19 ст. з’яўляецца Пярковіцкая сядзіба.

Гісторыя раёна

Пярковіцкая сядзіба

Аграгарадок Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы сваімі знакамітымі уладальнікамі з роду Ажэшкаў, якія атрымалі тут землі ў XVIII ст. Род Ажэшкаў быў вядомы ў розныя перыяды гісторыі Беларусі — яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады. Адна з прадстаўніц роду — Эліза Ажэшка (1841–1910), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Яна выйшла замуж за памешчыка Пятра Ажэшку і пасялілася ў маёнтку Людвінова, што за 10 км ад Закозеля, часта бывала ў Закозелі. У час паўстання 1863–1864 гг. з’яўлялася сувязной атрадаў генерала Р. Траўгута. Пасля падаўлення паўстання маёнтак быў канфіскаваны, Пётр Ажэшка высланы, Эліза Ажэшка вярнулася на радзіму ў Гродна. 

Гісторыя раёна

                                                           Гісторыя раёна

     Эліза Ажешка (1841-1910)                             Гісторыя раёнаПетр Ажешка (1825-1874)

Гісторыя раёна

Гісторыя раёна

Капліца-усыпальніца рода Ажэшка

Капліца-усыпальніца роду Ажэшкаў пабудавана ў цэнтры вёскі Закозель на ўзгорку з цэглы па праекце польскага архітэктара Францішка Яшчальда (1808–1873) у 1849 г. Фундатарам з’яўляўся Каліст Нікадзімавіч Ажэшка. Капліца ў Закозелі з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых будынкаў у стылі неаготыкі на тэрыторыі нашай краіны.         Адзін з рэдкіх помнікаў архітэктуры, які адметны кампазіцыяй, высакаякасным матэрыялам і прафесійнай працай будаўнікоў, вонкавым і ўнутраным дэкорам тонкай насычанасці і складанасці.

     Прывабнымі для гасцей і мясцовых жыхароў з’яўляюцца размешчаныя на тэрыторыі раёна музеі. Зацікавіць прыхільнікаў традыцыйнай культуры музей народнай творчасці “Бездежскі фартушок”, калектыў якога ў 2009 быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за стварэнне ўнікальнай калекцыі аўтэнтычных узораў народнай творчасці, значны ўклад у захаванне і папулярызацыю мясцовых рамёстваў, абрадаў і дыялектаў.У музеі сабрана шырокая калекцыя фартушкоў, характэрных для Бездзежа і яго ваколіц. Цікава адзначыць, што ён з’яўляецца адзіным ў свеце музеем фартушкоў. У 2024 г. музею споўніцца  25 гадоў з моманту заснавання.

Гісторыя раёна

На этнаграфічным падвор’і “Каля Плэса” музея “Бездзежскі фартушок” праходзяць раённыя і абласныя святы — народныя святы “Купалле”, “Вадохрышча”, абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва “Таночак”, абласныя пленэры мастакоў Брэстчыны.

Гісторыя раёна

У вёсцы Бездзеж стала добрай традыцыяй на першы дзень Пасхі, пасля таго як у царкве адслужаць вялікую вячэрню, праводзіць карагод “Стрылка”. Здаўна лічыцца, што гэты сельскі абрад з’яўляецца своеасаблівым абуджэннем душы пасля строгага перадвелікоднага посту. Таму толькі пасля яго распачыналіся сапраўдныя народныя гулянні з музыкай, вясёлымі песнямі і заліхвацкімі танцамі. У канцы студзеня 2014 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вясенні абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж трапіў пад ахову дзяржавы і стаў гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны.

Гісторыя раёна

Усе, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, могуць наведаць у Драгічыне ваенна-гістарычны музей імя Д.К.Удовікава. У ім сабраны ўнікальныя экспанаты часоў вайны: фатаграфіі, сапраўдныя дакументы, успаміны, ваеннае абмундзіраванне.

Гісторыя раёна

Ваенна-гістарычны музей імя Дз.К.Удовікова

У Драгічыне ўжо традыцыйна, пачынаючы з 2001 года, праходзіць штогадовы абласны фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў “Пойте Богу нашему, пойте!”.

Гісторыя раёнаГісторыя раёнаГісторыя раёна Тройчы Драгічын станавіўся музычным цэнтрам краіны – у горадзе праходзіў Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык”. Арганізатар і арт-дырэктар конкурсу, наш славуты зямляк, піяніст і кампазітар Юрый Бліноў. Апошні раз (у 2018 годзе) захапляльнае і насычанае музычнае свята праходзіла з удзелам прадстаўнікоў 14 краін свету. Трэба адзначыць, што гэта добрая справа была распачата нашым таленавітым суайчыннікам на сваёй малой радзіме ў 2014-м годзе і ў далейшым знайшла падтрымку на ўзроўні аблвыканкама, райвыканкама і многіх жыхароў Драгічыншчыны. І хочацца думаць, што мерапрыемства, якое дае магчымасць не толькі пазнаць чароўны свет класічнай музыкі і паслухаць выступленне лепшых выканаўцаў свету, але і адкрыць новыя імёны на небасхіле музычнай культуры, будзе маць дастойны працяг, нягледзячы на заўчасны ўход Юрыя Блінова.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?
Серафинит - АкселераторОптимизировано Серафинит - Акселератор
Включает высокую скорость сайта, чтобы быть привлекательным для людей и поисковых систем.