Гісторыя аграгарадка Ліпнікі - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя аграгарадка Ліпнікі

            Ліпнікі — вёска ў Драгічынскім с/С, у складзе СВК «Ліпніцкі». За 4 км на Усход ад Драгічына, 115 км ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель), на аўтадарозе Брэст-Пінск.

        Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVIII ст. У 1778 г. вёска, прадмесце г. Драгічын, у межах Драгічынскага графства, 70 сялянскіх дамоў, 357 жыхароў, яўрэйская гаспадарка, карчма. У 1792 г. пабудавана Успенская царква. 3 1795 г. у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні. У 1858 г. у Драгічынскай воласці Кобрынскага павета вёскі: Ліпнікі, у складзе маёнтка Южэфіны Фрыдрыха Кюна — 134 рэвізскія душы дзяржаўных сялян; Ліпнікі, адносілася да маёнтка Гаеўка памешчыцы Крэсцінавай — 102 рэвізскія душы дзяржаўных сялян; Ліпнікі, дзяржаўная маёмасць — 31 рэвізская душа дзяржаўных сялян; царква, народнае вучылішча. У 1886 г. сяло Ліпнікі, 31 двор, 332 жыхары, царква, піцейны дом. У 1905 г. 468 жыхароў царкоўна-прыходская школа. У1921-39 гг. у складзе Польшчы, у Драгічынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв. У 1921 г. 35 двароў, 270 жыхароў, з якіх 268 праваслаўных. 3 04.12.1939 г. у БССР, у Драгічынскай воласці Драгічынскага павета Пінскай вобласці, 109 двароў, 797 жыхароў, пачатковая школа. 3 15.01.1940 г. у Драгічынскім раёне, з 12.10.1940 г. цэнтр Ліпніцкага с/С. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 17 землякоў вёскі, з іх 14 на фронце. 3 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. 86 двароў. 3 1960 г. у Старасельскім, з 1965 г. у Драгічынскім сельсаветах. У 1970 г. 181 двор, 515 жыхароў; у 1995 г. 301 двор, 859 жыхароў. У 1970-х г. далучана в. Пікачы. Размешчаны сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, 2 магазіны, камерцыйная крама, бар, плавальны басейн. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

            У 2005 г. – 306 гаспадарак, 818 жыхароў. У 2023 г. – 294 гаспадаркі, 718 жыхароў.

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?