Гісторыя аграгарадка Бездзеж - Дрогичинский район
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by

Гісторыя аграгарадка Бездзеж

Назад

Гісторыя аграгарадка Бездзеж

Гісторыя аграгарадка Бездзеж

Летапісная гісторыя Драгічыншчыны пачынаецца з глыбокай даўніны, з запісі 1005 г., дзе апавядаецца пра хрышчэнне Здзітаўскай зямлі. Але старажытны Здзітаў, які стаяў тады на паўднёвым баку Ясельды, недалёка ад сучасных Старамлын, перастаў існаваць яшчэ з сярэдзіны ХVІІ ст. Таму права «первапіса», як у ранейшыя часы называлі першае пісьмовае ўпамінанне, перайшло да Бездзежа. Першая згадка пра Бездзеж – 24 мая 1409 г. у «Даравальнай грамаце Вялікага князя Літоўскага Вітаўта касцёлу Дзевы Марыі ў Новых Троках на воласць Бездзеж». Такім чынам, Бездзеж па праву можна лічыць старажытнейшым населеным пунктам Драгічыншчыны.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565–1566) мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ.

Пра гады мінулыя рассказвае бездзежская прыдарожная капліца «Чырвоная вежа» (пасля нядаўняй рэстаўрацыі белага колеру). Мясцовыя гісторыкі лічаць, што «Чырвоная вежа» або «каплычка», па-мясцоваму «віжа», якая знаходзіцца на могілках, пабудавана ў першай палове ХVІІI ст. Аб гэтым сведчаць «Описанние достопримечательностей Гродненской губернии» 1898 г. і кніга расійскага гісторыка і этнографа Ерамея Раманава «К археологии северо-западного края России» (1911). Пабудавана вежа, па адной з версій, як напамін пра знішчэнне Бездзежа шведамі ў 1706 г.

Пабудавана вежа

8 верасня 1771 г. прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пад камандай гетмана вялікага Міхала Казіміра Агінскага ў бітве пад Бездзежам прымусілі невялікі расійскі атрад скласці зброю. З 1783 г. Бездзеж у ліку каралеўскіх маёнткаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бездзеж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. у Літоўскай, з 1801 г. у Гродзенскай губерні. Штогод тут праводзілі чатыры кірмашы. У 1817 г. з’явілася першая школа. У 1825 г. пабудаваны першы свецкі каменны будынак. Пад канец ХІХ ст. мястэчка паступова страціла сваё эканамічнае значэнне, перастала развіцца з-за адлегласці ад чыгункі. У 1905 г. – сяло, 1360 жыхароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бездзеж знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. Бездзеж увайшоў у Беларускую ССР, з 1940 г. вёска стала цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыхары Бездзежа змагаліся ў партызанскіх атрадах і на франтах, загінулі 146 чалавек. Для увекавечання памяці аб іх у 1975 г. устаноўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

У 1949 г. у Бездзежы створаны калгас «Новы шлях». З 2003 г. калгас пераўтвораны ў СПК «Бездзеж-агра», а затым у ААТ «Бездзеж-агра». У 1959 г. у вёсцы 1638 жыхароў, у 1970 г. – 1780, у 1995 г. – 1142 жыхары. У 2005 г. – 479 гаспадаркі, 1220 жыхароў. У 2023 г. – 381 гаспадарка, 869 жыхароў.

Аграгарадок Бездзеж мае сярэднюю і музычную школы, дзіцячы сад, амбулаторыю і бальніцу, аптэку, сельскую бібліятэку, Дом культуры, музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» (адкрыты 17 студзеня 1999 г.) і падвор’е «Каля Плэса» (2012), аддзяленне сувязі, кафэ, атэлье бытавых паслуг, магазіны. Дзейнічаюць дзве праваслаўныя царквы – Святой Тройцы (пабудавана як уніяцкая ў 1784 г., з 1865 г. праваслаўная) і Нараджэння Хрыстова (2002), а таксама мураваны каталіцкі Троіцкі касцёл у стылі неакласіцызму (1915). У ліку бездзежскіх славутасцей традыцыі народнага ручнога ткацтва і вышыўкі, рэдкі ў Беларусі від дрэва – чорная бяроза (Betula nigra), геадэзічны памятны знак «Дуга Струвэ» (устаноўлены ў 2013 г.).

школа дерево

Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?