Абыек, прысл. Неахайна, непрыгожа
Нову сподныцю швачка абыек пошыла.
Бабка, ж.,-ы Прылада да адбівання касы.
Заржавіла бабка, давно косу ны клыпалы.
Бэрдо, н.,-а Дэталь ткацкага станка
Батько новэ бэрдо зробыв.
Быенка ж., -ы Самаробная маслабойка
Моя старая быенка зусім россохлась.
Выртяха ж.,ы Частка ткацкага станка цыліндрычнай
формы, на якую нанізваецца пража.
Шэ ны прала, то і выртяха пустая
Вырачеты, дзеясл. Шырока са здзіўленнем адкрываць вочы.
На новы чырывыкы сусідка гочы вырачыла
Галепа, ж.,-ы Печаная фігурка птушкі, якую выпякалі на
Саракі для сустрэчы птушак.
Діты побралы галёпаы і побіглы на полэ
птушок встрычаты
.
Гноёвыла, мн. Разнавіднасць віл для пагрузкі і разгрузкі
гною.
Быры гноёвыла і почысть у коровы.
Голіі, мн. Масла сланечнікавае.
Суп тыпэр з голіямы варыла.
Есла, мн. Адбітае з дошак месца для сена жывёле.
Подкынув сіна в есла для коровы.
Есла., мн. Дзёсны.
Есла у малого болеть, мусыть, зубы
ростуть.
Западаты, дзеясл. Часта хварэць.
Дытынка у сусіда слабая.усю зыму западае.
Зылызнек, м.,-а Рыдлёўка.
Новій зылызнек добрэ копае.
Клуня, ж.,-і Хлеў.
У клуні було місьце і коровы, і сіновы.
Кудэля, ж.,-і Лён, падрыхтаваны для прадзення.
З гэтыі кудэлі получылася тонка нытка.
Кышэчнык, м.,-а Кравяная каўбаса.
Йіж кышэчнык, пока гаречій.
Лёх, м.,-а Пограб,склеп.
Картоплы на всю зыму засыпалы в лёх.
Лупынцы, мн., Нячышчаная вараная бульба.
Увэчыры йілы лупынцы з росолом.
Мусово, прысл. Абавязкова.
Мусово до вэчора сіно згрыбсты.
Ослон, м.,-а Самаробная драўляная лавка на ножках.
Госты сыділы на ослоновы.
Почынок, м., -а Верацяно з напрадзенымі ніткамі.
Почынок откладалы убік і начыналы зноў престы.
Пытэльня, ж., -і Скавародка.
На пытэльні маты жарыла бліны.
Рыдкы, мн. Дэталь ткацкага станка для навівання нітак.
Ныткы трэба рівнынько на рыдкы навываты.
Свэдра, ж., -ы Вязаная шарсцяная кофта.
Хорошу свэдру звязала наша нывістка.
Сокіра, ж.,-ы Сякера.
За колыдкію лыжела сокіра.
Сычкарня , ж.,-і Станок для здраблення сена, саломы.
У клуні на сычкарні різалы солому.
Тэрныця, ж.,-і Прылада для апрацоўкі льну.
Госынню доставалы тэрныці і тэрлы лён.
Хура, ж.,-ы Воз, нагружаны сенам або саломай.
Такую хуру наклалы, шо лэдь кінь поволык.
Шчур, м.,-а Пацук.
У хлыві розвылося много шчурів.