Слова | Значэнне | Прыклад |
А | ||
Амырыканка, ж. р. | Садовы рамонак. | Прынысы у букет пару амырыканок. |
Андыляцыя, ж. р. | Завіўка. | Діўка похвалыся, шо зробыть андыляцыю. |
Андык, м. р. | Індык. | По дворы ходять андыкі. |
Б | ||
Бабка, ж. р. | Запечаная цёртая бульба. | Ранкам маты напыкла бабкы. |
Бавытыся, незак. ф. | Забаўляцца. | Чы можна бавытыся, колы роботы повно? |
Байструкы, мн. л. | Кураняты, якія вывеліся самасадам. | Курыця вывэла в хлыві байструкыў. |
Баляскы, мн. л. | Агароджа, плот. | Нашы баляскы покрашоны в сынюю краску. |
Быч, м. р. | Бізун, пуга. | У пастуха довгы быч. |
Буб, м. р. | Фасоль. | Маты посадыла загун бубу. |
Быянка, ж. р. | Пасудзіна, у якой б’юць масла. | Быянка россохлася. |
Бызмін, м. р. | Бязмен. | Сусід позычыў бызміна. |
Быʹло, н. р. | Спінка ложка. | Повысь ручнык на было. |
Благовішчэнне, н. р. | Хрысціянскае свята. | Хутко ўжэ будэ Благовішчэнне. |
Блыматы, незак. ф. | Лыпаць вачыма. | Трэба було ранній крышку думаты, а шо блымаеш вочыма. |
Братыся, незак. ф. | Жаніцца. | Воны довго ходылы і пабралыся. |
Бураковынне, н. р. | Лісце буракоў. | Сусідка пошла рваты бураковынне. |
Бусэнь, м. р. | Бусель. | Высоко ў нэбэ лытыть бусэнь. |
Буян, м. р. | Бычок. | За огородом пасвыўся буян. |
В | ||
Вальцовка, ж. р. | Пшанічная мука першага гатунку. | Намолоў вальцовкы, а я напыкла пырога. |
Віко, н. р. | Накрыўка дзяжы, скрынкі. | Накрыў дзяжу віком. |
Вітранык, м. р. | Планка, якая звязвае кроквы ў канцы скрыжання. | Батько прыбыў вітраныка. |
Вышкы, мн. л. | Гара ў хляве. | Усі вышкы сіном заклалы. |
Выжлуктыты, зак. ф. | Выпіць. | Усё да дна выжлуктылы. |
Выкыцяты, зак. ф. | Вымазаць. | Выкыцяў учора рубашку. |
Вылыкдур, м. р. | Вялікі хлопец, які паводзіць сябе, як малы. | Такы вылыкдур, абы малая дытына. |
Вылюдняты, зак. ф. | Выраўняецца, набрацца сіл. | Було зразу бідно, алэ някось покрохы вылюднялы. |
Вызварытся | Моцна накрычаць. | Вызвырыўся на мынэ, а я зусім ны выновата. |
Вэлон, м. р. | Вэлюм. | На юй буў вэльмы хорошы вэлон. |
Вэпрык, м. р. | Свіння мужчынскага роду. | У хлыві стояў вэпрык.
|
Вэсоч, ж. р. | Вышыня. | То ж хату зробыў, такая вэсоч. |
О | ||
Обцэнькі, мн. л. | Абцугі. | Шоб выняты гвоздя з доскы, трэба ўзяты обцэнькы. |
Одшчыкнуты, зак. ф. | Адламаць. | Одшчыкны мыні голынку од вазона. |
Одэжа, ж. р. | Адзенне. | Одэжа ўжэ старая. |
Ондэ, прысл. | Тут. | Ондэ лыжыть вінык. |
Опынка, ж. р. | Вялікая хустка. | Дэ-ныдэ, старыі носять опынку. |
Опона, ж. р. | Веласіпедная шіна. | Опоны булы полопаны. |
Ослын, м. р. | Услон. | Того ослона робыў шэ дед. |
Осторкнуты, зак. ф. | Спыніцца. | Цыганы коля нашого сыла осторклы. |
Оттараскатысь, зак. ф. | Адчапіцца. | Од ёго ны оттараскатысь. |
П | ||
Пазюр, м. р. | Ногаць. | Выгодоваў пазюры. |
Папырыўка, ж. р. | Сорт яблыкаў. | У нас у городы ростэ дві попырыўкі. |
Пацыят, м. р. | Франтон. | У пацыяты зробленэ окно. |
Пірнач, м. р. | Пярына. | Настя спыть на пірначы. |
Плышнык, м. р. | Аер. | Плышнык ростэ на болоты. |
Плюхота, ж. р. | Вельмі мокра, сыра. | Стоіть такая плюхота, шо з хаты ны |
Пляжыть, незак. ф. | Ідзе няспынна (пра дождж). | От узора пляжыў дошч. |
Плямкаты, незак. ф. | Цмокаць, чмякаць (ротам). | Плямкае тут под ухом. |
Пляц, м. р. | Месца для пабудовы хаты. | Тобі добры пляц далы. |
Пляшка, ж. р. | Бутэлька. | Налы воды ў пляшку. |
Полудэнь, м. р. | Абед. | Маты клыкала на полудэнь. |
Поночы, прысл. | Цёмна. | На дворы ўжэ поночы. |
Попар, м. р. | Пырнік. | Картоплі зарослы попаром. |
Прыгарка, ж. р. | Падгарэлы верх ежы. | На молоковы збігла прыгарка. |
Прыпык, м. р. | Прыпечак. | На прыпычку стояў горшчык. |
Пудвырок, м. р. | Падворак. | Пудвырок буў высыпаны жоўтым пыском. |
Пудошва, ж. р. | Ніжняя часка абудку. | У мынэ покололася пудошва. |
Пудпічэ, н. р. | Падпечак. | У пудпічы ніколы дыржалы курэй. |
Пыжня, ж. р. | Пожня. | Тыпэр коровы только на пыжні пасуть. |
Пычуркі, мн. л. | Шампіньёны. | На нашым выпасы ростуть пычуркі. |
Пэндзэль, м. р. | Пэнзаль. | Дай пэндзэля забылыты грубу. |
Р | ||
Радно, н. р. | Грубае саматканае палатно. | Возьмы радно, будэ тыплій. |
Раптово, прысл. | Раптоўна. | Зыма прышла раптово. |
Ровэр, м. р. | Веласіпед. | У нас у сылі ў каждого ровэр. |
Рышыто, н. р. | Рэшата. | Ужэ трэба новэ рьшыто. |
С | ||
Свіжына, ж. р. | Свежаніна. | У мынэ тыпэр свіжына. |
Свыны, мн. л. | Грыбы — грузді. | Свыны ростуть у бырызыні. |
Свэдор, м. р. | Світэр. | Маты купыла свэдора. |
Сімне, н. р. | Ільняное семя. | Надто смачны оліі з сімня. |
Сколіты, зак. ф. | Змерзнуць. | Сколіў ужэ на морозы. |
Скопэц, м. р. | Яма для захоўвання бульбы. | Картоплі закопалы ў скопці. |
Скрыня, ж. р. | Вялікая чатырохвугольная драўляная пасудзіна для захоўвання збожжа. | Насыпалы скрыню збожыны. |
Слыўка, ж. р. | Сліва. | Слыўкі ростуть у саду. |
Смітте, н. р. | Смецце. | Сыстра замыла хату і высыпала смітте. |
Стэжка, ж. р. | Сцяжына. | Стэжкію я вышла на дорогу. |
Страмына, ж. р. | Лесвіца. | Зробы нову страмыну. |
Стрыха, ж. р. | Страха. | Стрыха потыкла. |
Стыгно, н. р. | Кумпяк. | Одрыж стыгна госцюм. |
Сытнык, м. р. | Чарот. | Муй батько наносыў сытныку. |
Сыкач, м. р. | Сякач. | Возьмы сыкача і посычы буракі. |
Т | ||
Табарэтка, ж. р. | Табурэтка. | Дід зробыў табарэтку. |
Тоўкеня, ж. р. | Страва з тоўчанай бульбы. | Маты натоўкла тоўкені. |
Трыска, ж. р. | Трэска. | Коля колыдкі лыжалы трыскі. |
Тройчакі, мн. л. | Вілы для сена. | Чы ўкінуў тройчакі ў выз? |
Трускаўкі, мн. л. | Клубніцы. | Насадыла загін трускавок. |
Тыждэнь, м. р. | Тыдзень. | Другі тыждэнь копаемо картоплі. |
Тыля, н. р. | Цяля. | Твое тыля ў мое жыто ўбігло. |
Тыпэр, прысл. | Цяпер, сёння. | Тыпэр на дворы сніг ідэ. |
Тэрты, незак. ф. | Церці, мяць. | Натэрла картоплюў на бабку. |
У | ||
Ужышчэ, н. р. | Моцная тоўстая вяроўка. | Прывяжы ўжышчэм, то ны одорвэцця. |
Учвэрыты, зак. ф. | Натварыць, нарабіць чаго-небудзь. | Шото ты ўчвэрыў? |
Х | ||
Хвоіна, ж. р. | Сасна, сасонік. | У нашому лісы много хвоіны. |
Хрышчонка, ж. р. | Хросная маці. | Моя хрышчона поіхала ў госты. |
Хура, ж. р. | Вялікі воз сена. | Нам прывызлы хуру сіна. |
Ц | ||
Цыбахі, мн. л. | Зялёнае пер’е цыбулі. | Нарву цыбахіў у городы. |
Цыпынята, зборн. | Кураняты. | Квоктуха вывыла дванаццэть цыпынят. |
Цыдылок, м. р. | Цадзілак. | Коля прыпычка вісыў цыдылок. |
Ч | ||
Часнык, м. р. | Часнок. | Часнык вырос вылікній, як ныколы. |
Ш | ||
Шаліўка, ж. р. | Шалёўка. | Завтра будым шалёваты шаліўкію хату. |
Шаткоўныца, ж. р. | Шаткоўня. | Сусідка позычыла шаткоўныцю. |
Швайка, ж. р. | Вялікае шыла. | Дядько Макар прыніс швайку, шоб заколоты |
Швораб, м. р. | Верабей. | Кушка зловыла швороба. |
Шчэно, прысл. | Толькі што. | Я шчэно прыіхаў з болота. |
Шыпка, ж. р. | Дрывотня. | Граблі ў шыпцы возьмы. |
Шыховаты, незак. ф. | Гатаваць, рыхтаваць. | Мні трэба шыховаты обід. |
Шкварка, ж. р. | Скварка. | Чому ты шкварок ныісы? |
Шпрыха, ж. р. | Спіца ў коле. | У колосы ныхватало однэі шпрыхі. |
Шчавэй, м. р. | Шчаўе. | Пуйдэмо по шчавэй. |
Ю | ||
Юшка, ж. р. | Вадкая частка стравы. | Гушчу забрала собі, а мыні оно юшку |
Юць, м. р. | Страўнік. | Маты пырыбырала кішкы і вымыла юця. |