Знаходзілася на паўночным захадзе ад будынка народнага вучылішча. Пабудавана ў 1890-я гг. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам з прырубам званіцы і апсіды. Зруб пастаўлены на дубовыя стойкі-штандары, абшыты цёсам, накрыты гонтавым дахам зялёнага колеру з купалам над апсідай і шатром над 1-яруснай званіцай.