Вёска Заверша размешчана на рэдкім для Палесся ўзвышшы – Загараддзі, на паўночным усходзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Першае пісьмовае ўпамінанне назвы Заверша адносіцца да пачатку ХVI ст. У 1518 годзе згадваецца «востраў Заверша» сярод угоддзяў сяла Бездзеж у сувязі са спрэчкай паміж князем пінскім Ф. І. Яраславічам і католікамі Трокскага касцёла Маці Божай. Першы ўспамін вёскі Заверша ў дакументах зафіксаваны ў 1783 годзе, тады яна адносілася да Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага
Адносна назвы вёскі існуюць розныя версіі. Адна з іх грунтуецца на тым, што за 2 км ад вёскі знаходзіцца найвышэйшая кропка Драгічыншчыны (173 м над узроўнем мора), а значыць, населены пункт утварыўся як бы ўжо «за вяршыняй», адсюль і назва – Заверша.
У 1795 годзе, у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, Драгічыншчына ўвайшла ў склад Расіі: спачатку ў Літоўскай, а з 1801 года ў Гродзенскай губерні. З 1867 года дзяржаўныя сяляне, у тым ліку і завершскія, былі прыпісаны да разраду ўласнікаў і іх надзелы павялічаны на 25,6 працэнта. Уваходзілі яны ўсклад Мікіцкай грамады. Па звестках 1905 года ў Завершы было 386 жыхароў. Будаўніцтва дарогі садзейнічала развіццю кірмашоў у гэтых мясцінах, праводзіліся яны ў Бездзежы і Хомску, куды везлі свой сялянскі тавар і завершцы.
У 1915 годзе Заверша апынулася ў прыфрантавой зоне і да 1918 года знаходзілася пад акупацыяй германскіх войск. На тэрыторыі вёскі адбылася значная бітва паміж расійскімі і германскімі войскамі. Сведкам тых падзей з’яўляецца курган у канцы вёскі, гэта месца называюць «Нямецкая гара».
З пачатку 1919 года ў нашых мясцінах ўладарылі палякі. У 1921–1939 гадах Заверша было аденесена да Бездзежскай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Людзі прыгадваюць, што вельмі цяжкім гнётам на тутэйшых сялян леглі падаткі. Восенню 1939 года Заходняя Беларусь была далучана да БССР. З 1940 года Заверша знаходзілася ў Застаўскім сельсавеце Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. Тады ў вёсцы было 108 двароў, 615 жыхароў, працавала няпоўная сярэдняя школа, цагельня. Майстры выраблялі куфры, якія адмыслова размалёўвалі ў стылі Агоўскага роспісу.
З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны вёску захапілі немцы і толькі 15 ліпеня 1944 года Заверша вызвалена ад захопнікаў. У наваколлях вёскі дзейнічалі партызанскія атрады, некаторы час у 1943 годзе вёска была пад кантролем партызан. Ушаноўваючы памяць 131 аднавяскоўца, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, недалёка ад школы ў 1970 годзе насыпалі курган памяці, на вяршыні якога паставілі абеліск.
Заверша было цэнтрам калгаса імя Дзімітрава. З 1954 года вёска ў Бездзежскім сельсавеце. У 1971 годзе ў вёсцы было 178 гаспадарак, 661 жыхар. На сённяшні дзень ў Завершы налічваецца 125 гаспадарак, пражывае 306 чалавек, з іх працоўнага ўзросту 169. У вёсцы працуюць фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, Дом культуры, базавая школа, пошта, два магазіны, піларама.
У 2005 годзе ў Завершы адкрылася прадпрыемства ООО «Клуб “Фарм-Эко”», якое выпускае льняное масла, масла і шрот растаропшы, клятчатку з насення льна і растаропшы.
На сродкі мясцовага калгаса і на ахвяраванні жыхароў у вёсцы ўзведзены мураваны праваслаўны храм Святога раўнаапостальнага цара Канстанціна, які 3 чэрвеня 2002 года асвяціў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Сафроній (Юшчук).
Вёска Заверша – радзіма Майсея Калінікавіча Юскаўца (1898–1969), беларускага савецкага эпізаатолага, мікрабіёлага і імунолага, акадэміка Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, акадэміка АН БССР (1950), прафесара, заслужанага дзеяча навук БССР. Таксама адсюль Іван Ільіч Шпак, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры прамысловай электронікі Інстытута інфармацыйных тэхналогій, аўтар 67 навуковых прац, трох вынаходніцтваў у галіне вымяральнай тэхнікі, перакладчык і папулярызатар літаратурных твораў чэшскіх і славацкіх аўтараў.
У Завершы нарадзіўся і гадаваўся беларускі паэт і празаік Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, які напісаў верш «Гімн Завершу»: «Песня мая – Заверша! / На золку як сэрца – сонца. / А неба чысцей і вышай, / Пяшчотней гараць ваконцы, / Чым дзе, у маім Завершы».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі.
- Заверша // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 273–274.
- Заверша // Памяць. Драгiчынскi раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 1997. С. 20, 55–56, 106, 273, 337, 395, 411, 418, 437–438, 448–449, 484–486, 495, 563.
- Заверша // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 465.
- Заверша // Драгічынскі край: зямля і людзі. Пінск, 2015. С. 73–74.
- Курган памяти ; Памятник Димитрову Георгию Михайловичу : [д. Завершье] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 168.
- Крэйдзіч, А. Пад небам Завершанскім : [уражанні ад наведвання роднай вёскі Заверша Драгічынскага раёна] / Анатоль Крэйдзіч // На прасторах любай Беларусі : зборнiк прозы, паэзii, публiцыстыкi. Мінск, 2015. С. 467–481.
- Крэцйдзіч, А. «Вёска мая – Заверша…» : [верш] / Анатоль Крэйдзіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 191–192.
- Починова, Н. В. Белорусская народная декоративная роспись : [в т. ч. роспись по дереву на примере Оговской (Дрогичинский район – дд. Заставье, Завершье, Крамно, Хомск; Пинский район – д. Мокрая Дубрава; Ивановский район – дд. Огово, Ополь, Сухое)] : учеб. пособие для уч-ся учрежд. проф.-тех. образования / Н. В. Починова. – Минск : Вышэйшая школа, 2005. – 175 с.
- [Заверша] // Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановiч. Мінск, 1980. С. 53.
- Шафран, Г. В Завершье – производят, в Ровинах – фасуют : «Фарм-Эко» расширяет производственные мощности : [об экономическом развитии ООО «Клуб «Фарм-Эко» фармацевтического предприятия города Дрогичин] / Галина Шафран ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2018. 27 студзеня. С. 1, 4.
- Волощук, Е. По памятным местам в окрестностях Завершья / Елена Волощук // Драгічынскі веснік. 2017. 9 снежня. С. 14.
- Минзер, М. Выступили за здоровый образ жизни / Мария Минзер // Драгічынскі веснік. 2016. 14 снежня. С. 3.
- Ткачук, Н. Бесценное наследство Елены Шишко / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2016. 9 красавіка. С. 14.
- Ярмац, А. Сустрэча з пісьменнікам на яго радзіме : [творчая сустрэча старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Крэйдзіча прайшла ў Завершскай школе] / Ала Ярмац // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 22 сакавіка. С. 4.
- Мінзер, М. Шануем мінулае, каб будучыню мець… : [гісторыя, фальклор, ураджэнцы в. Заверша] / Марыя Мінзер // Драгічынскі веснік. 2015. 28 лютага. С. 4.
- Котковец, А. Целебный дар обычного сорняка : [о предприятии «Клуб Фарм-Эко» в д. Завершье Дрогичинского района] / Алла Котковец // Заря. 2012. 18 октября. С. 8.
- Котковец, А. Тканым рушничком дорожка : [бывшей доярке колхоза им. Димитрова Любови Игнатьевне Вакульчик, мастере ручного ткачества] / Алла Котковец // Заря. 2012. 16 июня. С. 5.
- Котковец, А. Завершье родное : [о «Встрече поколений» в СДК д. Завершье] / Алла Котковец // Заря. 2012. 2 июня. С. 7.
- Волкович, А. Светлица : [об интерьере полесской избы в д. Завершье Дрогичинского района] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2008. 11 сентября (№ 37). С. 10.
- Муха,Ф. Льняное масло из Завершья : [о предприятии «Фарм-Эко»] / Фёдор Муха // Рэспубліка. 2006. 11 студзеня (№ 5). С. 2.
- Шафран, Г. Сельский цех конкурирует с зарубежными производителями и сбивает цену на льняное масло / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2006. 6 ліпеня. С. 2.
- Супрун, С. Забыццю не падлягаюць : [пра перазахаванне анстанкаў рускiх воiнаў I Сусветнай вайны ля в. Заверша Драгiчынскага раёна] / Сцяпан Супрун // Народная трыбуна. 2006. 14 студзеня.
- Супрун, С. Забвению не подлежат : [о перезахоронении останков 19-ти русских воинов, погибших в 1915 г. у д. Завершье] / Степан Супрун // Драгiчынскi веснiк. 2005. 17 снежня.
- Астаповіч, М. Былое вёскі Заверша / Марыя Астаповіч // Драгічынскі веснік. 2003. 16 красавiка. С. 2; 19 красавіка. С. 2; 23 красавіка. С. 2.