Закозель - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Гісторыка-культурная спадчына

Закозель

Автор:
время чтения:2min read
0
Закозель

Аграгарадок Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы сваімі знакамітымі уладальнікамі з роду Ажэшкаў, якія атрымалі тут землі ў XVIII ст. Род Ажэшкаў быў вядомы ў розныя перыяды гісторыі Беларусі — яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады. Адна з прадстаўніц роду — Эліза Ажэшка (1841–1910), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Яна выйшла замуж за памешчыка Пятра Ажэшку і пасялілася ў маёнтку Людвінава, што за 10 км ад Закозеля, часта бывала ў Закозелі. У час паўстання 1863–1864 гг. з’яўлялася сувязной атрадаў генерала Р. Траўгута. Пасля падаўлення паўстання маёнтак быў канфіскаваны, Пётр Ажэшка высланы, Эліза Ажэшка вярнулася на радзіму.

Капліца пабудавана ў цэнтры вёскі на ўзгорку з цэглы па праекце польскага архітэктара Францішка Яшчальда (1808–1873) у 1849 г. Фундатарам з’яўляўся Каліст Нікадзімавіч Ажэшка. Па прызначэнні — родавая пахавальня Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых будынкаў у стылі неаготыкі на тэрыторыі нашай краіны. Адзін з рэдкіх помнікаў архітэктуры, які адметны кампазіцыяй, высакаякасным матэрыялам і прафесійнай працай будаўнікоў, вонкавым і ўнутраным дэкорам тонкай насычанасці і складанасці.

RELATED POSTS

Бездзеж

«Бездзежскі фартушок»

Заверша

Цэнтрычнае ў плане збудаванне накрыта дахам крыжовай формы, аздоблена пінаклямі, контрфорсамі, скульптурамі, арнаментальнай лепкай. Стральчаты ўваходны партал дэкараваны ўверсе гербамі Ажэшкаў (чугуннае ліццё). У капліцу вялі дзесяць каменных ступеней. Уваход быў асвечаны двума ліхтарамі, устаноўленымі на драўляных слупах. Крохкая архітэктурная дэкарацыя, мноства выцягнутых па вертыкалі ніш надаюць будынку лёгкасць. Аконныя стральчатыя праёмы і люкарны з пераплётамі гатычнага арнаментальнага малюнка запоўнены каляровымі вітражамі. У інтэр’еры зорчатае скляпенне з несапраўднымі ляпнымі нервюрамі. Асаблівым майстэрствам выканання адрозніваліся хоры і галоўны алтар капліцы, на яе сценах віселі іконы, напісаныя на палатне. У цэнтры залы — лесвіца, якая вядзе ў склеп-пахавальню.

На капліцы захаваліся два чыгунных шчыта з выяўленнямі двух галін роду Ажэшкаў, а таксама ўпрыгожваючыя скляпенне ажурныя нервюры. Некалі меўся дах з якасных медных лістоў, над якім велічна ўздымаўся вытанчаны шпіль з літым крыжом. Над кутамі даху, якія былі ўпрыгожаны спаранымі контрфорсамі, імкнуліся ўгару невялічкія вежы, побач з якімі стаялі скульптуры евангелістаў у чалавечы рост (не захаваліся). Вежкі цяпер у вельмі дрэнным стане. Галоўны шпіль над дахам яшчэ ў канцы 1980-х гг. трымаўся, але сёння яго няма. Медны дах, які падчас Першай сусветнай вайны быў зняты немцамі, аднавілі ў 1920-х, але з цягам часу і ён страціў сваю галоўную функцыю — сцерагчы будынак ад непагадзі. Паводле мясцовага падання, у шпілі капліцы, дзе была невялікая камора, хаваўся Р. Траўгут пасля падаўлення паўстання.

Падчас рэстаўрацыйных работ (2008) у падвальных памяшканнях капліцы-ўсыпальніцы сярод смецця былі знойдзены артэфакты, якія датуюцца XIX – першай паловай XX ст.: чыгунныя літыя фрагменты ўнутранага інтэр’ера капліцы, фрагменты драўлянай разьбы, бронзавыя дэталі трун, фрагменты слуцкіх паясоў, суконнай абіўкі трун і вопраткі пахаваных і г. д. Знаходкі былі перададзены Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею.

Таксама была знойдзена значная колькасць чалавечых костак з разбураных пахаванняў XIX ст. Вынікі антрапалагічнага аналізу пацвердзілі факт знаходжання ў капліцы астанкаў чатырох прадстаўнікоў роду Ажэшкаў. У канцы чэрвеня 2008 г. Драгічынскім раённым аддзелам культуры было арганізавана перазахаванне астанкаў каля капліцы ў адной магіле.

Зараз у Закозелі, на тэрыторыі былой палескай рэзідэнцыі Ажэшкаў, засталася частка паркавага ансамбля, маёнтак, а таксама будынак былой вінакурні (бровар). Капліца-ўсыпальніца — велічнае і адмысловае збудаванне, якое прыцягвае ўвагу знаўцаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Закозельская капліца стаіць у цяперашні час пасярод даволі прыбранага і прыгожага парку. Кожны год тут бывае шмат турыстаў з розных куткоў нашай краіны і блізкага замежжа, наведваюць капліцу маладажоны, фатаграфуюцца на яе фоне, здымаюцца відэакліпы.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

  1. Закозельская сядзіба // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 22–23.
  2. Закозельская усадьба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 385–386.
  3. Капліца : [в. Закозель] // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 2008. С. 149–150.
  4. Закозельская сядзіба / А. М. Кулагін // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 218.
  5. Закозельская сядзіба / А. М. Кулагін // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 477.
  6. Закозель : [история деревни, описание каплицы] // Федорук, А. Т. Старинные усадбы Берасцейщины / А. Т. Федорук. Минск, 2004. С. 330–336.
  7. Усадьба : [д. Закозель] / А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 168–169.
  8. Сядзіба : [Заказельская сядзіба, часоўня-усыпальніца] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 149.
  9. Часовни-усыпальницы : [фоточасовни-усыпальницы д. Закозель] // Сардаров, А. С. Летопись памяти поколений : мемориальная архитектура Беларуси / А. С. Сардаров. Минск, 2018. С. 100.
  10. Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны : [Заказельская капліца] // Інфармацыйны бюлетэнь. № 3. Брэст, 2016. С. 33.
  11. Капліца роду Ажэшкаў // Драгічынскі край : зямля і людзі. Пінск, 2015. С. 64.
  12. Усадьба и часовня-усыпальница рода Ожешко // 100 достопримечательностей Брестчины. Брест, 2014. С. 15.
  13. Инвентарная опись… : 1868. Инвентарная опись каплицы-усыпальницы рода Ожешков в д. Закозель // Национальный архив Республики Беларусь в г. Гродно. – Фонд 1. – Опись 34. – Единица хранения 3495.
  14. Башков, А. Родовая каплица Ожешков / А. Башков, О. Емельянчак // Матеріали і дослідження з археології Прикарпаття і Волині. Вип. 14. 2010. С. 339–344.
  15. Башков, А. А. Шляхетские резиденции Брестчины в свете археологических исследований: Ружаны, Скоки, Коссово, Закозель : монография / А. А. Башков. – Брест : БрГУ, 2017. – 287 с.
  16. Ажэшка Эліза / В. І. Гапава, А. А. Лабовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 56–57.
  17. Рассафонов, А. Надежда на спасение : [родовая усыпальница Ожешко имеет шансы на реконструкцию] / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2019. 13 ліпеня. С. 2.
  18.  Закозель : [фото часовни и фрагментов ее архитектуры, описание внешнего вида] // От Беловежской пущи до Полесских болот : путеводитель по Брестской области. Минск, 2013. С. 74–75.
  19. Закозель : земля и люди : [история деревни, описание каплицы-усыпальницы] / Яковчик Н. С. и др. – Барановичи : Укруп. типография, 1999. – 136 с. : ил.
  20. Адамовіч, С. П. Сядзібна-паркавы ансамбль у в. Закозель // С. П. Адамовіч // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 458–465.
  21. Мечная, Н. Каплица в Закозеле / Наталья Мечная ; фото Александра Шульгача // Заря. 2019. 6 апреля. С. 8.
  22. Мечная, Н. Каплица в Закозеле : [вопросы сохранения уникального памятника ХІХ в.] / Наталья Мечная ; фото Александра Шульгача // Заря. 2019. 6 апреля. С. 8.
  23. Мечная, Н. Капліцы патрабуецца рэстаўрацыя : [пра Заказельскую капліцу-усыпальніцу] / Наталля Мечная // Заря. 2019. 19 января. С. 14.
  24. Рассафонов, А. Она одна такая — на всю республику : [каплица-усыпальница в аг. Закозель] / Андрей Рассафонов ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2019. 12 студзеня. С. 3.
  25. Цвірка, У. Заказель : [пра капліцу] / Уладзімір Цвірка // ЛіМ. 2018. 6 ліпеня (№ 26). С. 16.
  26. Лохіна, Я. Зямля Закозеля, гісторыі сведка… / Я. Лохіна // Драгічынскі веснік. 2017. 9 верасня. С. 15.
  27. Сацута, А. Закозельские параллели, или В чем сходство часовни-усыпальницы рода Ожешко и Кёльнского собора? / Алёна Сацута ; фото Александра Шульгача // Заря. 2017. 24 июня. С. 9.
  28. Котковец, А. Будет ли отреставрирована каплица? : [о состоянии Закозельской каплицы] / Алла Котковец // Заря. 2016. 7 июня. С. 6.
  29. Рассафонов, А. Они не должны исчезнуть : [Закозельская каплица должна быть отреставрирована] / Андрей Рассафонов  // Драгічынскі веснік. 2016. 24 верасня. С. 13.
  30. Гранік, С. Спадчына роду Ажэшкаў : [Закозельская капліца] / Сяргей Гранік // ЛіМ. 2013. 26 ліпеня (№ 29). С. 15.
  31. Граник, С. Тайны старого склепа : [А. Зубрицкий вспоминает о состоянии Закозельской каплицы-усыпальницы в 1949 г.] / С. Граник // Драгічынскі веснік. 2012. 3 лістапада. С. 4.
  32. Магдысюк, С. Тайна старого склепа : [об археологических находках в Закозельской часовне] / Сергей Магдысюк // Заря. 2008. 18 марта. С. 3.
  33. Яковчиц, И. Закозельская каплица будет восстановлена / Инна Яковчиц // Драгічынскі веснік. 2008. 9 ліпеня.
  34. Иринич, И. В фамильной усыпальнице Ожешко обнаружены ценные находки / И. Иринич // Обозреватель. 2008. 4 апреля. С. 10.
  35. Куницкий, П. Вальс с мумией, или главные открытия ещё впереди : [в д. Закозель Дрогичинского района начинается реставрация каплицы-усыпальницы рода Ожешко] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2008. 28 марта. С. 4.
  36. Козлович, В. Тайны склепа : под Дрогичином археологи нашли останки представителей рода Ожешко / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 18 марта. С. 4.
  37. Гранiк, С. Помнiк архiтэктурнай неаготыкi : [капліца ў Закозелі] / Сяргей Гранiк // Драгiчынскi веснiк. 2006. 20 верасня.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Бездзеж
Гісторыка-культурная спадчына

Бездзеж

«Бездзежскі фартушок»
Гісторыка-культурная спадчына

«Бездзежскі фартушок»

Заверша
Гісторыка-культурная спадчына

Заверша

Заверша
Гісторыка-культурная спадчына

Хомск

следующий пост
Бездзеж

Бездзеж

Васіль Антонавіч Гарбачук

Васіль Антонавіч Гарбачук

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Дзень інфармацыі «Ваша любімая беларуская кніга»

Дзень інфармацыі «Ваша любімая беларуская кніга»

Литературное ассорти «Лето книжных открытий»

Литературное ассорти «Лето книжных открытий»

Историко-просветительский час «Источник духовности»

Историко-просветительский час «Источник духовности»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?