Дарагія калегі, чытачы, сябры і паважаныя ветэраны бібліятэчнай справы!
Віншуем Вас з Днём бібліятэк Рэспублікі Беларусь!
Сёння, у стагоддзе высокіх інфармацыйных тэхналогій, бібліятэкі займаюць авангарднае месца ў развіцці навукова-тэхнічнага прагрэсу. Бібліятэкары адкрываюць дзверы ў літаратурны свет вялікіх пісьменнікаў, што дазваляе людзям знаходзіць адказы на важныя пытанні, вучыцца на вопыце папярэдніх пакаленняў і адкрываць для сябе новыя гарызонты. Жадаем вам і вашым блізкім міру, дабрабыту, душэўнага цяпла і гармоніі.
З павагай,
калектыў дзяржаўнай установы культуры
«Драгічынская раённая цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма»

























