Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
Палеская ластаўка, Палесся мілае дзіця, палеская летуценніца – так назвалі ў беларускай літаратуры выдатную паэтку Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Яўгенія Янішчыц нагадвае казачную птушку ў вечным палёце, якая хораша праляцела над родным Палессем, над Беларуссю, лёгкім крылом ускалыхнула аблокі, імкліва і нечакана растаяла за небасхілам.
30 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 10-х класаў СШ №1 г. Драгічына быў праведзены вечар-партрэт «Ты пакліч мяне. Пазаві…» прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц.
Удзельнікам мерапрыемства вядучыя нагадалі старонкі жыцця беларускай паэтэсы, пазнаёмілі з літаратурнай творчасцю і паэтычнымі зборнікамі знакамітай зямлячкі. На працягу сустрэчы гучалі вершы таленавітай паэткі.
Цікавасць у школьнікаў выклікала і кніжная выстава “Яркая зорка на небе паэзіі”.
Шчырая размова пакінула добрыя ўражанні ад сустрэчы з сапраўднай класікай беларускага паэтычнага слова.