Бібліятэкары паведамілі вучням аб тым, што адзінства беларускага народа — гэта аснова моцнай і незалежнай дзяржавы, дзякуючы чаму можна пераадолець нягоды. Расказалі пра беларускі народ у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, які праявіў сябе як гераічны, нязломны, адзіны і згуртаваны. Вучні ў час урока здзейснілі падарожжа па малой радзіме, пазнаёміліся з жыццёвым шляхам сваіх землякоў, якія разам працавалі на роднай зямлі. Менавіта дзякуючы адзінству працавітых людзей нашу краіну ведаюць у свеце.