Тычына Ала Канстанцінаўна - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Тычына Ала Канстанцінаўна

Автор:
время чтения:2min read
0
Тычына Ала Канстанцінаўна

Тычына Ала Канстанцінаўна нарадзілася 7 сакавіка 1943 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Канстанцін Карпавіч Кабаковіч, у пошуках заробку ў 1930-я гады ездзіў у Аргенціну, у ліпені 1942 года быў расстраляны гітлераўцамі як камуніст і партызан. Маці, Надзея Сяргееўна Замкавец, працавала ў калгасе. Дзяўчынка расла сіратой, была ўражлівай, чулая да людскога болю, удзячная да самага малога выяўлення ўвагі. Ала Кабаковіч у 1959 годзе з залатым медалём закончыла Гутаўскую сярэднюю школу. У 1964 годзе з адзнакай закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

Два гады працавала ў сістэме Дзяржкамітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Як журналістка рыхтавала радыёпастаноўкі паводле твораў М. Танка, У. Караткевіча, А. Вярцінскага, М. Святлова, Я. Еўтушэнкі і інш. У 1966 годзе па рэкамендацыі Саюза пісьменнікаў БССР паступіла ў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве на перакладчыцкі факультэт, які закончыла ў 1971 годзе. Першыя яе вершы надрукаваны ў часопісе «Нёман» у 1970 годзе. Адначасова з вучобай працавала ў рэдакцыі часопіса «Дружба народов», дзе публікавала свае пераклады з беларускай мовы вершаў У. Караткевіча, А. Вярцінскага.

Пісала вершы на беларускай і рускай мовах, вабіла яе і польская літаратура — добра ведала польскую мову. Як слухачка славістычных курсаў пры Варшаўскім універсітэце ў 1969–1971 гадах А. К. Кабаковіч выязджала ў Польшчу. З 1971 года працавала навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. За час працы абараніла дысертацыю кандыдата філалагічных навук (1975), выдала кнігі «Паэзія Максіма Багдановіча. Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984). Разам з І. Шпілеўскім і Н. Шукліной была суаўтарам манаграфіі «Паэзія абноўленага свету» (1981), дзе зрабіла панарамны агляд усемагчымых творчых эксперыментаў, на якія была такая багатая беларуская паэзія таго перыяду.

Сапраўдная паляшучка не толькі таму, што нарадзілася і гадавалася ў глушы Палесся, але і натурай (аднакурснікі звалі яе Лесяй — у гонар вядомай гераіні А. Купрына). Яна, дзеля спрэчкі, азартна штудзіравала вышэйшую матэматыку і сапрамат: не богі гаршкі лепяць! Яна, каб лёс склаўся, магла б стаць добрым кулінарам, мадэльерам, урачом.

Ала Кабаковіч пайшла туды, куды клікала прызванне і жаданне аддзячыць людзям за дабро і спачуванне ў цяжкія гады, стала радыёжурналісткай. А потым апанавала яе жаданне пісаць вершы. Да лёсу сваіх вершаў адносілася досыць абыякава. Друкавалася рэдка. Найчасцей пісала-запісвала вершы на нейкіх лістках, у блакнотах, пісьмах і забывала пра іх. Сціпласць і павага да роднага слова, дзе працуюць майстры, утрымлівалі яе. Жыццялюбства А. К. Кабаковіч увасобілася перш за ўсе ў любові да Радзімы, да роднага слова, у замілаванні да людзей, сярод якіх узгадавалася.

Дачка А. К. Кабаковіч ад першага мужа, Ганна Мікалаеўна Кісліцына, нарадзілася ў 1967 годзе ў Драгічыне, стала літаратуразнаўцам, крытыкам, доктарам філалагічных навук. Яе другі муж, Міхаіл Аляксандравіч Тычына, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, доктар філалагічных навук, аўтар манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў, адзін з аўтараў падручнікаў па беларускай літаратуры для сярэдняй школы. Іх дачка, Сафія Міхайлаўна Тычына, нарадзілася ў 1982 годзе, таксама стала літаратуразнаўцам, пісьменніцай, кандыдатам філалагічных навук.

А. К. Кабаковіч-Тычына заўчасна памерла 11 лютага 1985 года. Пахавана на Паўночных могілках г. Мінска.

Ужо пасля смерці выйшла з друку яе навуковая праца «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). У кнізе выбранага А. К. Кабаковіч-Тычына «Пасеянае ўзыдзе» (1991) апублікаваны вершы, пераклады і шматлікія артыкулы і рэцэнзіі, у якіх даследуецца творчасць многіх нашых паэтаў: М. Танка, Я. Стакова, М. Стральцова, Р. Барадуліна, Р. Баравіковай, П. Макаля і інш.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

Творы і працы А. К. Кабаковіч-Тычына

  1. Пасеянае ўзыдзе : вершы, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы / Ала Кабаковіч ; [уклад. М. А. Тычына]. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 287 с.
  2. Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі : гістарычна-тэарэтычны нарыс / А. К. Кабаковіч ; [рэд. М. А. Тычына]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 125, [2] с.
  3. Беларускі свабодны верш / А. К. Кабаковіч ; [рэд. М. М. Арочка] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 173, [2] с.
  4. Шукліна, Н. У. Паэзія абнаўлення свету : фарміраванне творчых прынцыпаў і стылявых форм беларускай савецкай паэзіі / Н. У. Шукліна, А. К. Кабаковіч, І. С. Шпакоўскі ; [рэд.: І. Я. Навуменка, У. В. Гніламёдаў]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 189, [2] c.
  5. Паэзiя Максiма Багдановiча : дыялектыка рацыянальнага i эмацыянальнага / А. К. Кабаковіч ; НАН Беларусi, Iн-т лiтаратуры. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1978. – 136 с.

Аб жыцці і творчасці А. К. Кабаковіч-Тычына

  1. Кабаковіч Ала / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 28–29.
  2. Ала Кабаковіч // Беларускія пісьменнікі, 1917–1990 : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 231.
  3. Кабаковіч-Тычына Ала Канстанцінаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 601.
  4. Ала Кабаковіч-Тычына / Я. Я. Аляксейчык // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 442.
  5. Ала Кабаковіч-Тычына // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 183–184.
  6. Ляшук, В. Я. Ала Кабаковіч // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. І. Снітко. Брэст, 1999. С. 367.
  7. Тычына, М.«Са сваёй чарадой» : штрыхі да партрэта Алы Кабаковіч / Міхась Тычына // Роднае слова. 2003. № 3. С. 30–32 : фат.

 

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Панасюк Міколай Васiльевiч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

следующий пост
Панасюк Міколай Васiльевiч

Панасюк Міколай Васiльевiч

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Бесплатная консультация нотариуса

Праздник книги «Всю жизнь мы с книгой дружим, читателям мы служим»

Праздник книги «Всю жизнь мы с книгой дружим, читателям мы служим»

Пасхальные посиделки «Пасха светлая, Пасха красная!»

Пасхальные посиделки «Пасха светлая, Пасха красная!»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?