12 снежня ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «I сама душа, здаецца, услед за гукамі ляціць», на якой прысутнічалі паважаныя госцi:
Беларуская паэтка, празаік i драматург Дудзюк 3. I.;
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», пісьменніца Дземідовіч Т. А.;
Літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук Сенькавец У. А.
У ходзе мерапрыемства ўзвысілася ідэя аб’яднання людзей рознага ўзросту праз натхненне жывым словам літаратуры.
Чытачы дзіцяча-юнацкага сектара ў займальнай форме пазнаёміліся з творчасцю Таццяны Дземідовіч і пранікліся святлом добрай казкi.
Навучэнцы школ раёна і бібліятэкары ДУК «Драгічынская РЦБС» з першых вуснаў даведаліся пра крыніцы таленту Зінаіды Дудзюк і яе ўклад у культурную спадчыну Беларусі.
А таксама Уладзімір Сенькавец вельмі цікава распавёў iм пра гісторыю развіцця літаратурнай Берасцейшчыны і генезiс мастацкіх вобразаў.
Размова прайшла ў натхняльным ключы, нібы сама Муза наведала наш Храм кнігі.































