Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.
Дзень роднай мовы – гэта дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны, гэта добрая нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай, успомніць каларытныя і самабытныя беларускія словы. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае i робіць унікальнымі ў свеце.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 10 класа СШ №1 г.Драгічына прайшоў турнір знаўцаў “З роднай мовы на “ты”. Удзел у гульні прынялі 2 каманды вучняў.
Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Заданні датычыліся мовы, літаратуры. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Навучэнцы дэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.
Па выніках турніру другое месца заняла каманда “Жоўтыя” якія набралі 21 бал. Пераможцамі сталі каманда “Чырвоныя” набраўшая 27 балаў.