6 лютага ў Хомскай сельскай бібліятэцы для вучняў 3-4 кл прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на ты”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У час мерапрыемства прысутныя даведаліся аб гісторыі стварэння свята, а потым вучні падзяліліся на каманды “Вандроўнікі” і “Буслікі” і па чарзе ўдзельнічалі ў конкурсах “Пагуляем у рыфмы”, “Метаграмы”, “Выправі памылкі”, “Наборшчыкі”, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і даказвалі, што яны ведаюць і любяць родную мову. Перамогу у турніры атрымала каманда “Вандроўнікі”.
Напрыканцы мерапрыемства вучні чыталі вершы Н. Гілевіча М.Танка, М. Пазнякова, прысвечаныя роднай мове.