Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

Автор:
время чтения:4min read
0
Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

Сяргей Канстацінавіч Паўловіч (у беларускім перыядычным друку выступаў пад псеўданімам Паляшук, Palašuk) нарадзіўся 25 верасня  1875 года ў вёсцы Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў  сям’і  святара.

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

Ён скончыў Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, пасля вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. У Кіеўскай духоўнай акадэміі вялікая ўвага надзялялася вывучэнню гісторыі Царквы на Украіне і Беларусі, таму тэмай дысертацыі быў абраны Замойскі уніяцкі сабор 1720 г. Кандыдацкую дысертацыю ен абараніў са ступенню кандыдата багаслоўя. 

Першым прызначэннем маладога педагога было Каргопальскае духоўнае вучылішча на Украіне, а з восені 1903 г. ён перабраўся ў Беларусь, выкладаў у Жыровіцкім духоўным вучылішчы.У сувязі з адкрыццём у 1909 г. Рагачоўскай мужчынскай настаўніцкай семінарыі Паўловіч прызначаны выкладчыкам Закону Божага гэтай установы. Неўзабаве педагагічныя здольнасці Паўловіча былі заўважаны кіраўніцтвам Віленскай вучэбнай акругі, і з 1913 па 1918 год ён служыў інспектарам народных вучылішчаў Ваўкавыскага павета.

Асаблівае месца ў жыцці і дзейнасці С. Паўловіча займае Вільня — цэнтр культурнага і грамадска-палітычнага жыцця Заходняй Беларусі. Туды сям’я Паўловічаў перабралася ў пачатку 1920-х гадоў, вярнуўшыся з эвакуацыі, дзе яна апынулася ў сувязі з Першай сусветнай вайной, зведаў шмат цяжкасцей.

Пасля пераезду ў Вільню Сяргей Канстанцінавіч працаваў выкладчыкам Закона Божага ў Віленскай беларускай гімназіі, быў інспектарам, а ў 1927–28 навучальным годзе займаў пасаду дырэктара гэтай гімназіі. Дзякуючы Паўловічу ў гімназіі шмат увагі надавалася рэлігійнаму выхаванню вучняў, у большасці праваслаўных гімназічная моладзь шанавала і любіла С. Паўловіча як руплівага і сумленнага апекуна, выхавацеля і настаўніка.

Пэдагагічная і грамадзкая дзейнасьць Паўловіча была цесна звязаная з Таварыствам беларускай школы, некаторы час ён уваходзіў у склад кіраўніцтва гэтай культурна-асветнай арганізацыі. Ён рэдагаваў часопісы «Летапіс Таварыства беларускае школы» (з 1936 — «Беларускі летапіс») і «Беларускі каляндар», якія выдаваліся гэтым Таварыствам. Акрамя таго, Паўловіч дапамагаў  Беларускаму выдавецкаму таварыству, быў сябрам Беларускага навуковага таварыства, выступаў з рэфератамі па гісторыі хрысціянства на яго пасяджэннях.

Праца Паўловіча на пасадзе дырэктара Віленскай беларускай гімназіі  і асабліва ў Галоўнай управе Таварыства беларускай школы па-свойму была ацэненая польскай адміністрацыяй. Паўловіча двойчы, у 1930 і 1933 гг., арыштоўвалі і кідалі ў Лукішскі астрог, хоць ён не належаў не толькі да якой небудзь радыкальнай, а наогул ні да якой партыі. Прадстаўнікі рэжыму бачылі ў ім духоўную сілу. У канцы 1936 г. дзейнасць Таварыства была забаронена польскім урадам.

Вялікую ўвагу С. Паўловіч надаваў адукацыі сялянскіх дзяцей і самаадукацыі простага люду. Ужо ў 1926 годзе была надрукавана падрыхтаваная С. Паўловічам «Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій». Падручнік карыстаўся вялікай папулярнасцю, што выклікала незадаволенасць польскай адміністрацыі. Відаць таму «Свяшчэнную гісторыю Новага Завету» аўтару ўдалося выдаць толькі праз дзесяць гадоў, у 1936 годзе, пасля захадаў створанай у Вільні спецыяльнай камісіі па падрыхтоўцы беларускіх падручнікаў «Першая навука Закону Божага. Падручнік для пачатковай школы (1-У аддзелы)» (Варшава, 1935) і «Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі» (Вільня, 1936).

У гэтых выданнях С. Паўловіч выкладае асноўны змест гісторыі Старога і Новага Запавету на роднай мове, у даступнай і цікавай для дзяцей форме. Тэкст адаптаваны для дзіцячага ўспрыняцця, мае спасылкі з тлумачэннем некаторых складаных слоў і паняццяў.

У 1936 годзе ў Варшаве пабачыў свет укладзены Паўловічам падручнік «Першая навука Закону Божага» (2-е выданне, папраўленае і дапоўненае), які ўключаў раздзелы «Аб малітве», «Кароткая Свяшчэнная гісторыя», «Праваслаўная вера», «З царкоўнай гісторыі», «Праваслаўная вера на Беларусі». Арыгінальнасць падручніка не толькі ў аўтарскіх перакладах Свяшчэннага Пісання і дакладным тлумачэнні асноўных палажэнняў праваслаўнай веры у ім упершыню па-беларуску прыводзяцца жыціі беларускіх святых, апісанні шанаваных цудатворных ікон, даецца нарыс па гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Падручнікі Сяргея Паўловіча напісаны мовай, зразумелай для простага народу, але яны не перагружаны дыялектнымі словамі і простамоўем. Паколькі ў той час бракавала багаслоўскай і царкоўнай тэрміналогіі, С. Паўловіч вельмі ашчадна ставіцца да царкоўнаславянізмаў, што дапамагло яму захаваць узнёсласць стылю і перадаць дакладнасць сэнсаў Свяшчэнных тэкстаў.

З канца 1920-х і ў 1930-я гады беларускае школьніцтва і культурна- асветніцкае жыццё ў Заходняй Беларусі трапляе пад жорсткі кантроль, а затым і забарону польскіх уладаў. З 400 беларускіх пачатковых школ, якія існавалі да 1921 года на заходне-беларускіх тэрыторыях, к 1934 засталося толькі 16, а к 1939 — не было ніводнай. Былі закрыты таксама дзве настаўніцкія семінарыі і восем беларускіх гімназій. У такіх умовах Сяргей Паўловіч працягвае напружаную педагагічную і асветніцкую дзейнасць. Ён арыентуе свае выданні не толькі на школу, але на сям’ю і самастойную падрыхтоўку дзяцей і моладзі.

У 1929 г. у Вільні, у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны, быў выданы яго падручнік “Пішы самадзейна. Развіццё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускай школы і самавукаў. Ч. 1: першы год навучання (пасля азбукі)”. У тым жа годзе выйшлі ў свет і “Метадычныя ўвагі да пасобніка”. Гэтая кніга была дапушчана Міністэрствам асветы ў настаўніцкія бібліятэкі пачатковых школ з беларускай мовай навучання. Самай арыгінальнай працай Паўловіча лічыцца яго буквар “Першыя зерняткі” (Вільня, 1936). Нацыянальнай азбукай беларусаў Сяргей Канстанцінавіч лічыў кірыліцу і абгрунтоўваў гэта прычынамі гісторыка-культурнага характару. Тым не менш, ва ўмовах паланізацыі ён быў вымушаны надрукаваць другое выданне буквара ў 1937 г. лацінкай пад назвай “Zasieuki”. Нягледзячы на гэта, тыраж быў канфіскаваны польскімі ўладамі, якіх напалохала папулярнасць беларускага падручніка.

С. Паўловіч з вялікай увагай ставіўся да духоўных патрэб дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Таму ў 1937 г. ён узяў на сябе клопат па рэдагаванні дзіцячага царкоўна-культурнага ілюстраванага часопіса «Снапок», які спачатку з’яўляўся бясплатным дадаткам да газеты Польскай праваслаўнай мітраполіі «Слова», а потым займеў сваіх падпішчыкаў. Разнастайнасць матэрыялаў, высокая патрабавальнасць да тэкстаў і мастацкага афармлення сталі прычынамі шырокай папулярнасці часопіса. Таму польскія ўлады ўжо праз год забаранілі выданне. Такім чынам Сяргею Паўловічу прыйшлося перажыць нямала нягод і расчараванняў, што не магло не адбыцца на стане яго здароўя.

У 1940 годзе Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч памёр ад хваробы сэрца і быў пахаваны на Ліпаўскіх могілках у Вільні. Спадчына Сяргея Паўловіча даволі вялікая: 6 падручнікаў, 4 кнігі і брашуры, шэраг артыкулаў у часопісах. Найвялікшы клопат С. Паўловіча быў пра тое, каб самыя шырокія колы насельніцтва, асабліва дзеці і моладзь, мелі магчымасць вырвацца з цемры непісьменнасці, атрымаць адукацыю, спасцігаць веды з розных галін навукі і, што асабліва важна — з маладых гадоў засвоіць асновы хрысціянскай веры, каб у будучым будаваць сваё жыццё на грунце высокіх хрысціянскіх дабрадзейнасцяў.

С. Паўловіч на практыцы рэалізоўваў прынцыпы рэлігійнай адукацыі і выхавання як неабходнай часткі паўнавартаснай класічнай адукацыі і выхавання чалавека. Несумненна гэта не згубіла актуальнасці і ў наш час. Кнігі Паўловіча і сёння не маюць аналагаў. Пры пэўнай дапрацоўцы з мэтай набліжэння да сучаснай літаратурнай мовы яны маглі б выкарыстоўвацца ў якасці падручнікаў у беларускіх нядзельных школах і сярэдніх навучальных установах.

        Працы С. К. Паўловіча

  1. Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы. Вільня, 1928.
  2. Аб асноўных прынцыпах навучання і ўзгадавання ў пачатковай беларускай школе // Родныя гоні, 1927, кн. II.
  3. К открытию Рогачевской учительской семинарии // Народное образование в Виленском учебном округе. 1909. №11.С. 462 — 465.
  4. Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзеина». Вільня, 1929.
  5. Некалькі ўваг аб беларускім «Лемантары» Ст. Любіч-Маеўскага. Вільня, 1929 (пад псеўд. Палешук).
  6. Опыт истории Замойского униатского провинциального собора (1720 г.). Гродно,1904.
  7. Пазашкольная асвета. Культурна-асветніцкая праца ў гуртках Таварыства беларускае школы.Вільня, 1928.
  8. Першыя зерняткі. Вільня, 1936 (І-е выданне пад назвай Zasieuki, Вільня, 1937).
  9. Першая навука Закона Божага. Вільня, 1936.
  10. Пішы самадзейна. Развіццё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускае школы і самавукаў. 4.1: першы год навучання (пасля азбукі). Вільня, 1929.
  11. Свящчэнная гісторыя Новага Завету. Падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі. Варшава, 1936.
  12. Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій. Вільня, 1926

Аб жыцці і творчасці С. К. Паўловіча

  1. Арыпава, Д. Нялёгкі шлях асветніка:[памяці С. К. Паўловіча] / ЛіМ. 2010. № 40. С. 4
  2. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старонак часопісаў да 1917 года. Мінск, 1985. С. 240—243.
  3. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч // Беларускі Савецкі Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1974.С. 332.
  4. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 569.
  5. Бунеева, Л. Нарадзіўся на Драгічыншчыне, спатрэбіўся ў Вільні:[ С. К. Паўловіч] // Вечерний Брест. 2010. № 76. С. 2
  1. Вабішэвіч, А. «Каб жыць пад сваім небам…»: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996. 19 снежня, 26 снежня.
  2. Кахановіч, М. Здрада ў Вільні // Асвета. 1929. № 4. С. 118—130.
  3. Кулажанка, Л. Сяргей Паўловіч як асветнік і перакладчык:[С. К. Паўловіч] / Лідзія Кулажанка // Царкоўнае слова. 2010. № 38.С. 10-11.
  1. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 8 / Беларус.Энцыкл.; Рэдкал.: П. У. Броўка і інш. Мн.: БелЭн., 1975. С.332
  2. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч // Республика Беларусь : Энциклопедия : в 6 т. Т. 5 / Редкол.: Г. П. Пашков і др. –Минск. : БелЭн., 2007. С. 679.
  3. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч // Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. А. А. Глекаў. Мн.: БелЭн., 2001. С.243
  4. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5 / Беларус.Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн., 1999. С.439.
  5. Святланіч, П. Да юбілею Сяргея Павловіча / Паўліна Святланіч // Царкоўнае слова. 2015. №38. С. 13.
  6. Сіцько, 3. Стары Паўловіч // Наша слова. 1992. № 27.
  7. Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч // Суровы гады падполля. Мінск, 1958. С. 306.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Панасюк Міколай Васiльевiч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

следующий пост
Фёдар Данілавіч Клімчук

Фёдар Данілавіч Клімчук

Васіль Іванавіч Сянкевіч

Васіль Іванавіч Сянкевіч

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Единый день безопасности

Единый день безопасности

23 февраля — папин день

23 февраля — папин день

Интеллектуальная игра «Качество для всех — качество для каждого»

Интеллектуальная игра «Единство! Развитие! Качество!»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?