2022 г. прайшоў у Беларусі пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілеяў песняроў на працягу года ладзіліся на розных пляцоўках нашай краіны: у бібліятэках і музеях, у школах і гімназіях, у ліцэях і ва ўніверсітэтах. Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа прасякнута высакароднасцю, неабыякавасцю, грунтоўным стаўленнем да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. Сваім талентам песняры адкрылі невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначылі асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага галоўную літаратурную падзею года адзначыла комплексным праектам «Чытаем куміраў разам з мірам». Для таго, каб прыняць удзел у гэтым праекце, трэба было прачытаць любімыя вершы класікаў на беларускай мове або ў перакладах на іншыя мовы і даслаць у бібліятэку кароткае відэа. І супрацоўнікі нашай бібліятэкі з радасцю адгукнуліся на запрашэнне паўдзельнічаць у марафоне. У выніку ў абласную бібліятэку былі дасланы 43 відэа з 8 краін (Беларусі, Расіі, Нідэрландаў, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Германіі, Аўстрыі) на 8 мовах. Да праекта далучыліся супрацоўнікі і чытачы Разанскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя М. Горкага, Гомельскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя У. І. Леніна, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, 20 бібліятэк Брэсцкай вобласці. Гэты паэтычны марафон стаў міжнародным і аб’яднаў больш за 60 прыхільнікаў творчасці песняроў з розных куткоў свету! Прапануем вашай увазе відэаролікі удзельніц з нашай бібліятэкі! Кожны чытальнік паэтычнага марафону атрымаў Сертыфікат удзельніка, а кожная з бібліятэк-удзельніц — Падзяку.
Падрабязней пра паэтычны марафон «Чытаем куміраў разам з мірам» можна паглядзець на сайце абласной бібліятэкі: http://brl.by/archive/po-sledam-prazdnika_09_2022/. Астатнія відэаролікі глядзіце ў плэйлісце на YouTube-канале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага