Лірычны герой кнігі — наш сучаснік, які імкнецца асэнсаваць тыя перамены, якія адбываюцца ў грамадстве і свеце, жыцці і свядомасці людзей. Ён прагне спасцігнуць таямніцу свайго прыходу на Зямлю, паэтычнымі сродкамі акрэсліць сваё прызначэнне і месца ў нашым няпростым, супярэчлівым часе.
Прачулыя паэтычная радкі, прысвечаныя хараству роднай Беларусі, дарагім сэрцу продкам і землякам — сціплым вясковым працаўнікам, кранаюць сэрца чытача сваёй шчырасцю. Вернасць традыцыям і гераічнай памяці нашага народа, любоў да матчынай мовы, пачуццё светлай любві да каханай жанчыны і маці, непрымірымасць да абыякавасці і бяздушша — вось вызначальныя тэмы паэтычнага зборніка.