Панасюк Міколай Васiльевiч - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

Автор:
время чтения:2min read
0
Панасюк Міколай Васiльевiч

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

Панасюк Мікола (Мiкалай Васiльевiч), беларускі публіцыст-дакументаліст, празаік нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад в. Галоўчыцы Драгічынскага раёна ў сям’і селяніна.

Некранутая ў той час меліяратарамі прырода аказвала на фарміраванне светапогляду, характар хлопчыка надзвычай станоўчы ўплыў: сваё захапленне ён з ранніх гадоў спрабаваў выказаць мовай малюнкаў, у школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх ён друкаваў у “Чырвонай змене”, “Сельскай газеце”, часопісе “Маладосць”, але сваё прызванне знайшоў у далейшым у дакументальнай прозе.

3 1965 г. працаваў літсупрацоўнікам, а потым адказным сакратаром Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”. Тут ён заснаваў літаратурнае аб’яднанне “Ясельда”. Некаторы час працаваў у Драгічынскай раённай газеце “Запаветы Леніна”, у брэсцкай абласной “Заре”.

У тым жа годзе, калі пачаў працаваць у перыядычным друку, стаў вучыцца завочна на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У кастрычніку 1969 г. яго нарыс “Барозны ніколі не канчаюцца” пра сельскага механізатара П. Л. Пернача надрукавала газета “Звязда”. А за нарыс “Кароль кавальскай справы”, дасланы на конкурс “Звязды” і Белсаўпрофа, Мікола Панасюк быў удастоены другой прэміі. Менавіта гэтыя, а таксама іншыя публікацыі ў рэспубліканскай прэсе і вызначылі яго далейшы лёс: з чэрвеня 1970 г. ён – уласны карэспандэнт “Звязды” па Брэсцкай вобласці.

3 гэтага часу і пачынаецца плённы перыяд у яго творчасці. У 1975 г. ён выдае адразу дзве кнігі – у выдавецтве “Народная асвета” зборнік дакументальных апавяданняў пра піянераў-падпольшчыкаў Заходняй Беларусі “Мужнелі ў барацьбе”, а ў выдавецтве «Беларусь» – пра лётчыка-касманаўта СССР П. Клімука “Арыенцір – сузор’е Арыён”. У 1977 г. у тым жа выдавецтве ўбачыла свет дапрацаванае і перакладзенае Уладзімірам Жыжэнкам на рускую мову другое выданне аповесці “К созвездням”. У ім апавядаецца не толькі пра першы (з В. Лебедзевым), але і пра другі, на гэты раз працяглы касмічны палёт П. Клімука з В. Севасцьянавым на каляземнай арбіце. Урыўкі з гэтай аповесці (“Чула маё сэрца”, “Мітынг у калгасе”, “У роднай хаце”, “Ізноў у палёце”) увайшлі ў двухтомнік “Беларускі савецкі нарыс” (“Мастацкая літаратура”, 1977).

Затым разам з Васілём Татунам і Сцяпанам Літвінчуком напісаў кнігу нарысаў пра старажылаў рэспублікі – “Шчодрае даўгалецце” (1980), разам з Васілём Татунам – “Крона вечного дерева” (1987) – пра дружбу беларусаў і палякаў, іх прыгранічныя сувязі.

Адна за адной выходзяць кнігі Міколы Панасюка, у якіх ён апавядае пра сваіх землякоў – людзей палескай вёскі: “Полесская целина” (1982), “Світальныя зоркі” (1987), “Зоркі над Бугам” (1990).

Плённай была ў яго праца і ў часопісе “Коммунист Белоруссии” са студзеня 1987 г. У гэты перыяд творчасці ўжо сталы аўтар многіх дакументальных твораў змяшчае на старонках часопіса шэраг матэрыялаў пра людзей удмурцкай нацыянальнасці, якія воляй лёсу былі закінуты ў Беларусь. Невялічкая дакументальная аповесць “Двое у родничка” змешчаная ў калектыўным зборніку “Вчера, сегодня, завтра Советской Удмуртии”, выдавецтва “Удмуртия” (1990). 3 1991 г. Мікола Панасюк уласны карэспандэнт часопіса “Беларуская думка” па Брэсцкай вобласці.

Ён заўсёды сярод людзей, у пастаянным дыялогу. Тыя шчырыя надзённыя дыялогі-інтэрв’ю з года ў год не зыходзілі са старонак абласной газеты “Народная трыбуна”, аформіліся ў асобную кнігу “Дыялог на мяжы стагоддзяў”, якая прынесла аўтару тытул “Берасцейская зорка – 2000” у намінацыі “Журналістыка”.

На мяжы двух стагоддзяў Мікалай Васільевіч вяртаецца да пошуку. Як вынік – кніга вершаў “Крык немаўляці”, якая вытрымала 7 выданняў. Аўтар удала спалучае як вершаваныя, так і гісторыка-дакументальныя радкі, ствараючы праўдзівы летапіс роднага краю, новага стагоддзя:

Шануй свой кут, нашчадак – Беларус,

Усё, што над зямлёй і на зямлі.

І самы доўгі вышыты абрус

На стол стагоддзяў мірных насцялі.

З кожнага паэтычнага твора можа атрымацца мілагучная песня – гімн роднаму краю, маленькай радзіме, сваім бацькам, да якіх аўтар адносіцца з незгасальнай любоўю:

Мая раённая сталіца –

Драгічын, ціхі гарадок …

Табе спяваць і весяліцца –

Дарог і радасці выток.

Тэматыка вершаў Міколы Панасюка шматгранная. Аўтара цікавяць самыя разнастайныя праблемы: складаная дэмаграфічная – “Штогод у хатах недарод”, экалагічныя катастрофы, запусценне ў вёсках, на некалі квітнеючых хутарах. Кола праблем, якія ўзнімае паэт у сваіх творах, надзвычай шырокае. Аднак у аснове яго творчасць жыццясцвярджальная. Людзі не вечныя, аднак куды больш працяглае жыццё іх спраў, якія яны пакідаюць пасля сябе, якія застаюцца, як запавет нашчадкам. Запавет паэта – ягонныя вершы.

У красавіку 2024 года памёр на 78-м годзе жыцця.

Творы М. Панасюка

  1. Арыенцiр– сузор’е Арыён / М. Панасюк. Мінск : Беларусь, 1975.
  2. Мужнелiў барацьбе / М. Панасюк. Мінск : Народная асвета, 1975. 79 с.
  3. К созвездиям/ Н. Панасюк. Минск : Беларусь, 1977. 208 с.
  4. Шчодраедаўгалецце / М. Панасюк. Мінск : Беларусь, 1980. 175 с.
  5. Полесскаяцелина / Н. Панасюк. Минск : Беларусь, 1982. 174 с.
  6. Свiтальныязоркi / М. Панасюк. Мінск : Ураджай, 1987. 64 с.
  7. Кронавечного дерева / Н. Панасюк. Минск : Беларусь, 1987. 127 с.
  8. Зоркiнад Бугам / М. Панасюк. Мінск : Беларусь, 1990. 78 с.
  9. Безмаленькой Удмуртии моей… : [очерки] / издание журнала “Беларуская думка” ; Н. Панасюк. Брест, 1994. 80 с. (Б-чка публициста; Вып. 3).
  10. Заветгражданину Республики Беларусь ХХI столетия : главная семейная книга : памятное издание-пожелание / авт.-сост.: Н. В. Панасюк, С. Н. Панасюк. Минск : Технопринт, 1998. 145 с.
  11. Заветгражданину ХХI столетия : главная семейная книга / авт.-сост.: С. Н. Панасюк, Н. В. Панасюк. Брест : Брест. тип., 2008. 50 с.
  12. Дыялогна мяжы стагоддзяў. 1999–2000. Мінск : Тэхнапрынт, 2000. 287 с.
  13. У новывек. Мінск : Тэхнапрынт, 2001. 83 с.
  14. Крыкнемаўляцi : старонкi з жыцця Пятра Клiмука. Вершы. У фотааб’ектыве Аляксея Скакуна / М. Панасюк ; прадм. А. Курца. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2004. 69 с.
  15. Не повторитьсорок первый : страницы из жизни современника / М. Панасюк. Брест : Брестская типографія, 2009. 149 с.
  16. К созвездиям: к 70-летию со дня рождения Петра Ильича Климука / М. Панасюк. Брест : Брестская типографія, 2011. 15 с.
  17. Ад Камароўкіда Байканура / М. Панасюк // Беларуская думка. 2002. № 6. С. 15–22.
  18. Закіньцеслоўца за культуру пракурору / М. Панасюк // Белорусская нива. 2003. 1 марта. С. 8.
  19. У лоначыстых крыніц / М. Панасюк // Беларуская думка. 2003. № 3. С. 61–67.
  20. З дыпломамад Дзеда Мароза / М. Панасюк. // Народная трыбуна. 2004. 31 снеж. С. 1.
  21. Трэба пісаць сэрцам / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2004. 9 кастр.
  22. З Гановера– з добрым настроем / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 19 ліст.
  23. 3 “Лістапада”– у горад над Бугам / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 3 снеж.
  24. Лепшыярадкі – пра аграгарадкі / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 24 снеж.
  25. На скрыжаваннітворчых шляхоў, або Некалькі штрыхоў да творчага партрэта Уладзіміра Сітухі замест пасляслоўя да кнігі “Скакуны” / М. Панасюк // Драгiчынскi веснiк. 2005. 10 жн.; 17 жн.; 24 жн.
  26. Пад “крылом”улады / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 3 снеж.
  27. Са старонак“Народнай трыбуны” на старонкі кнігі / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 13 жн. С. 3.
  28. Святло бацькоўскіх хат / М. Панасюк // Белорусская нива. 2005. 6 мая.
  29. Чакалададому сыноў… / М. Панасюк // Драгічынскі веснік. 2005. 18 мая.
  30. Бібліятэчцы– імя земляка / М. Панасюк // Белорусская нива. 2006. 31 янв.
  31. Бездзежскi фартушок / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2006. 18 кастр.
  32. Дар ад продкаў / М. Панасюк // Белорусская нива. 2006. 6 июля. С. 4.
  33. Мастакi напярэдаднi юбiлею / М. Панасюк // Народная трыбуна. 2006. 6 студз.
  34. Деньги на ветер? Лучше – на сахар / Н. Панасюк // Белорусская нива. 2009. 14 мая. С. 1.
  35. Идти вперед и победить / М. Панасюк // Брестский вестник. 2009. 20 авг. С. 8.

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

  1. Гарифулин, И.Не повторить сорок первый / И. Гарифулин // Чырвоная звязда (Іванава). 2007. 22 чэрв. С. 7.
  2. Гармель, І.Крык немаўляці – крык душы… : [пра кнiгу М. Панасюка “Крык немаўляці”] / Іна Гармель // Белорусская нива. 2005. 2 марта.
  3. Грышкевіч, Т. Дарог і радасці выток!.. : [аб новым выданні М. Панасюка “Крык немаўляці”] / Т. Грышкевіч // Драгічынскі веснік. 2005. 1 чэрв.
  4. Грышкевіч, Т.Мілыя сэрцу вобразы : [прэзентацыя кнігі М. Панасюка “Крык немаўляці” у Драгічынскай центральнай бібліятэцы] / Т. Грышкевіч // Народная трыбуна. 2002. № 16. С. 3.
  5. Крэйдзіч, А.Акрылены, узнёслы, апантаны… : пісьменніку-дакументалісту – 60 / А. Крэйдзіч // Драгічынскі веснік. 2007. № 20–21. С. 5.
  6. Крэйдзіч, А.Акрылены, узнёслы, нястомны… : пісьменніку-дакументалісту – 60 / А. Крэйдзіч // Белорусская нива. 2007. № 54–55.
  7. Курэц, А.Паэтычны пошук на мяжы стагоддяў : прадмова // Панасюк М. Крык немаўляці / М. Панасюк. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2002. С. 3–5.
  8. Мікола Панасюк// Ляшук В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнайчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 271–297.
  9. Мікола Панасюк: біяграфічная даведка // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання. Іванава, 2006. С. 76.
  10. Мікола Панасюк: жыццёвы і творчы шлях // Памяць : гісторыка- дакументальная хроніка Драгічынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 443–444.
  11. Шануй свой кут : да 60-годдзя з дня нараджэння М. Панасюка / укл. Н. П. Кобак. Драгічын, 2007. 5 с.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Тычына Ала Канстанцінаўна
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Тычына Ала Канстанцінаўна

следующий пост
Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Краеведческая беседа-диалог «Моя районная столица, Дрогичин — тихий городок»

Краеведческая беседа-диалог «Моя районная столица, Дрогичин — тихий городок»

Литературно – музыкальная  гостиная «Праздник пап и сыновей, всех защитников людей»

Литературно – музыкальная гостиная «Праздник пап и сыновей, всех защитников людей»

Выставка-инсталляция «Тот самый первый день и первый шаг к Победе»

Выставка-инсталляция «Тот самый первый день и первый шаг к Победе»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?