Мікалай Мікалаевіч Трафімчук - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Мікалай Мікалаевіч Трафімчук

Автор:
время чтения:3min read
0
Мікалай Мікалаевіч Трафімчук

Мікалай Мікалаевіч Трафімчук нарадзіўся 3 студзеня 1950 года ў вёсцы Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Нават не ў самой вёсцы, а на невялікім хутары аккурат на мяжы Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў у сялянскай сям’і. Скончыў Белінскую сярэднюю школу.

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

Затым Мікалай Трафімчук скончыў Брэсцкае ГПТВ-65 будаўнікоў, служыў у Савецкай арміі. Пасля службы  ў 1968 годзе паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1971 годзе перавёўся на завочнае аддзяленне, працаваў у школах Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў. Пасля атрымання дыплома, з 1975 года, – у рэдакцыях раённых газет “Чырвоная звязда” (Іванава) і “Запаветы Леніна” (Драгічын), на Брэсцкім тэлебачанні, у газетах “Звязда” і “Мінская праўда”, карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1994 года – у рэдакцыі газеты “Наша доля”.

Калі працаваў у Драгічынскай раёнцы, з’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання «Світанак», а з 1984 года – яго кіраўніком. Вершы Міколы Трафімчука з 1973 года змяшчаюцца на старонках газет і часопісаў, у зборніках «Дзень паэзіі». Ён адзін з аўтараў зборніка маладых паэтаў «Нашчадкі» (1979) і зборніка дзіцячых паэтаў «Цвіце верас» (1987).

Першая асобная кніжка паэта пад назвай «Трыванне» выйшла ў свет у 1990 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Нешта ёсць сімвалічнае ў гэтай назве, аўтару доўга давялося чакаць, пакуль кніга дайшла да чытача. А можа стойкасць – гэта жыццёвае крэда пісьменніка. У кнізе ажываюць дакладныя прыкметы нашага часу, змястоўна прадстаўлена тэма адказнасці за ўсё жывое на зямлі. Некаторыя творы напісаны ў публіцыстычнай манеры. У зборніку нямала вершаў прысвечана сяброўству і каханню. Потым выйшлі зборнікі вершаў «Траекторыя» (1992), «Фэст, альбо Трыяда» (1993), «Нішто не вернецца ніколі» (1995), «Любіць Бог Беларусь» (1996) і інш.

Паэзія Міколы Трафімчука цэласная, заснаваная на зямных рэаліях, часам суровых, але заўсёды чалавечых духоўных каштоўнасцей – вернасці, сумленнасці, працавітасці. Паэт – актыўны прапагандыст беларускай мовы. Калі працаваў у рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты, ён адзін з усяго калектыву паўсядзённа размаўляў па-беларуску. Нязвыкла гэта звучала ў той час, а ён быў перакананы ў перамозе роднага слова.

У многіх вершах Мікола Трафімчук паўстае як публіцыст. Непакорнасць, нязгода са стэрыатыпамі, шэрасцю, імкненне змагацца з негатыўнымі з’явамі жыцця праходзяць праз усю яго творчасць. Але не здрадзіў сябе паэт і як лірык, у ім заўсёды ўжываліся два такія бакі чалавечага характару, не замінаючы адзін другому. У творчасці Міколы Трафімчука прысутнічае і тэма кахання, сяброўства. Шмат вершаў прысвечана інтымнай лірыцы, жанчыне. Шмат вершаў паэт прысвяціў маці, аднавяскоўцам, сябрам па пяру. Многія вершы Міколы Трафімчука пакладзены на музыку: «Драгічынскі вальс», «Павуцінка», «Бацькоўскі сад» і інш.

Паэт жыве на трывожнай планеце. Яго жыццё напоўнена паўсядзённымі турботамі, справамі, роздумам пра дзень мінулы і дзень сённяшні. У асобе Міколы Трафімчука ўдала спалучыліся дар паэта і дар празаіка, дар арганізатара. Пісьменнік дбаў не толькі пра выданне ўласных кніг, дзякуючы яго намаганням убачылі свет зборнікі і паявіліся ў друку творы мясцовых літаратараў.

Член Саюза пісьменікаў Беларусі з 1994 года (цяпер у Саюзе беларускіх пісьменнікаў). У 2005 годзе М. Трафімчук стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага альманаха “Гоман”. Не змераць дарог, якія прайшоў і праехаў паэт на шляху да чытача, не злічыць радкоў, запісаных на паперы. Не ўсё яшчэ асэнсавана, не ўсё вылілася ў вершах, многае яшчэ наперадзе. Гэта значыць, наперадзе – новыя сустрэчы з паэтам.

Творы М. Трафімчука

  1. Беларушчына : вершы / Мікола Трафімчук. – Мінск, 2002.
  2. Трын-трава : Прамовы пра мову / Мікола Трафімчук. – Мінск, 1996.
  3. Любіць Бог Беларусь / Мікола Трафімчук. – Мінск : Творчая фірма “Тэмікс”, 1996. 40 с.
  4. Найперш мы – ліцвіны : вершы / Мікола Трафімчук. – Мінск : Творчая фірма “Тэмікс”, 1996. 24 с.
  5. Нішто не вернецца ніколі : Сацыяльная лірыка. Інтымная лірыка. Духоўная лірыка / Мікола Трафімчук. – Мінск : Творчая фірма “Тэмікс”, 1995. – 50 с.
  6. Фэст, альбо Трыяда : вершы, лірычныя маналогі, пераклады / М. Трафімчук, Л. Кастэнка, П. Мах, М. Рубцоў, М. Сыч. – Мінск : Азбука, 1993. – 89 с.
  7. Трыванне : вершы / Мікола Трафімчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 108 с.
  8. Траекторыя : [вершы] / Мікола Трафімчук // Нашчадкі : [зборнік]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 159–182.
  9. Завіруха : [верш] / Мікола Трафімчук // Пакліч у госці сонца : [зборнік твораў для пазакласнага чытання / склад.: Л. Ф. Кузняцова, Н. У. Антонава]. Мінск, 2012. С. 209.
  10. “З кім павядзешся…” ; “Здаўна ўжо гэта адчуваю…” : [вершы] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-2005. Мінск, 2005. С. 206.
  11. Скарынка неба ; “Любіць Бог Беларусь” : [вершы] / Мікола Трафімчук // Анталогiя беларускай эпiтафii / уклад., аўтар прадм. i арт. А. Кудласевiч. Мінск : Ураджай, 2000. С. 92.
  12. Раскажы, ветэран… : [верш] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1984. Мінск, 1984. С. 225.
  13. «На чоўне лета ў жоўты лістапад…» ; «Звіняць крыштальныя дажджы…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1982. Мінск, 1982.
  14. Цішыня ; Невыплаканая балада : [вершы] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1981. Мінск, 1981.
  15. Світанне ; Развітанне ; Матулі ; Лагода ; Незваротнае : [вершы] / Мікола Трафімчук // Полымя. 1985. № 7. С. 103–105.
  16. Сонейка : [верш] / Мікола Трафімчук // Вясёлка. 1985. № 10.
  17. «Зямля даўно такіх не чула маршаў…» ; «Што вы пажадаеце, зямляне…» ; «Чым адказаць на дабрыню тваю..» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Звязда. 1985. 24 сак.
  18. Рубікон ; Балада пра галасы расстраляных ; «Ты раскажы нам, памяць» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1984. 27 крас. (№ 17). С. 9.
  19. Песні рэвалюцыі ; Зорны час : [вершы] / Мікола Трафімчук // Полымя. 1984. № 5. С. 3.
  20. Смага Брэсцкай крэпасці : [верш] / Мікола Трафімчук // Полымя. 1983. № 6. С. 6.
  21. Камсамолу ; Музыка : [вершы] / Мікола Трафімчук // Маладосць. 1983. № 11. С. 155.
  22. «Туча, туча… Напэўна, ёсць яна» ; «Звіняць крыштальныя дажджы…» ; Пераемнасць ; «Гаркату не пры-маю адразу…» ; «Святкуй, паэт!..» ; Час ; «Чыстае неба Радзімы…» ; «Гэтыя неясныя трывогі…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Заря. 1983. 25 августа.
  23. «Ён стаў гісторыяй…» ; «Куды мы спяшаемся…» ; «Чыстае неба…» ; «Туга мая… Паверце…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Беларусь. 1983. № 10.
  24. «А пачынаецца Радзіма…» ; Душа ; Мова ; «Пераменяцца даты…» ; «Аднойчы мусіш зразумець…» ; «У энным горадзе, горадзе вечным…» ; Дачцэ : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1983. 11 лютата.
  25. Сумёты ; Снегу мала на двары : [вершы] / Мікола Трафімчук // Вясёлка. 1980. № 2.
  26. Радзіме ; Агоўскія куфры ; Ясельда ; Івану Мележу ; «Як часта нас знячэўку захапляе…» ; «Выбірайце жанчын…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1980. 4 ліпеня. С. 5.
  27. «Цяпер гляджу навокал з разуменнем…» ; «Плакалі аблокі…» ; «Тваё з’яўленне – дзіва…» ; «Маленства – час далёкіх зорак…» ; Жанчыне : [вершы] / Мікола Трафімчук // Маладосць. 1980. № 1.
  28. «Ад рубінавых зорак маскоўскіх…» : [верш] / Мікола Трафімчук // Заря. 1980. 1 марта.
  29. «Я для Прыроды…» ; «Навучы мяне, птах…» ; «Усё з кахання пачалося…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 20 ліпеня. С. 4.
  30. «Мембраны тэлефоннай хваляванне..» ; «Я прачынаўся…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Чырвоная змена. 31 студзеня.
  31. Пераемнасць ; «Мне не магло гэта прысніцца…» ; «Не здзіўляйся, што болей не вырас…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // ЛіМ. 1978. 9 верасня.
  32. Балада пра жыта : [верш] / Мікола Трафімчук // Дзень паэзіі-1979. Мінск, 1978.
  33. Праўда ; Роднасць ; Вясковы маршрут ; «Пахне спелым верасам паветра…» ; «Я аддам табе ўсе вечары…» : [вершы] / Мікола Трафімчук // Маладосць. № 6. С. 104–106.

Аб жыцці і творчасці М. Трафімчука

  1. Мікола Трафімчук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 184–185.
  2. Мікола Трафімчук // Ляшук, В. Я. Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 320–321.
  3. Мікола Трафімчук / Я. Я. Аляксейчык // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Драгічынскага раёна / [уклад. С. А. Супрун ; рэд.-склад. Я. Я. Аляксейчык]. Мінск : БЕЛТА. 1997. С. 444–445.
  4. Трафімчук Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 95–96.
  5. Няхай твая ўсім зорка свеціць : аб творчым лёсе беларускага паэта Міколы Трафімчука. – Драгічын : ЦРБ, 2001. – 6 с.
  6. Дорская, С. Пляцоўка для «народнай» літаратуры : [пра часопіс “Гоман” расказвае яго рэдактар М. Трафімчук] / С. Дорская // ЛiМ. 2007. 14 верасня. С. 12.
  7. Кобак, Н. “Шануй свой дзень” : да 55-годдзя з дня нараджэння Міколы Трафімчука / Н. Кобак // Драгічынскі веснік. 2005. 22 чэрвеня. С. 4.
  8. Ткачук, Н. На парозе творчай сталасцi : [пра творчы вечар пiсьменнiка М. Трафiмчука ў Драгічынскай ЦРБ] / Н. Ткачук // Драгічынскі веснік. 2000. 24 мая.
  9. Крэйдзіч, А. Паэт прыехаў. Святкуюць землякі : [аб творчай сустрэчы з М. Трафімчуком у Драгічыне] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2000. 25 мая.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Панасюк Міколай Васiльевiч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

следующий пост
Алена Аляксандраўна Iгнацюк

Алена Аляксандраўна Iгнацюк

Тычына Ала Канстанцінаўна

Тычына Ала Канстанцінаўна

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Віктар Ігнатавіч Клімчук

Віктар Ігнатавіч Клімчук

«Очарование Рождества»: обзор художественных книг для семейного чтения

«Очарование Рождества»: обзор художественных книг для семейного чтения

День открытых дверей «Сделать мир добрее»

День открытых дверей «Сделать мир добрее»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?