Міхаіл Піліпавіч Маркоўскі нарадзіўся 20 лістапада 1953 г. у в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум імя Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1976). Назначаны інжынерам-архітэктарам Добрушскага райвыканкама Гомельскай вобласці. Праходзіў тэрміновую службу ў ваенна-будаўнічым атрадзе Балтыйскага флоту.
З 1978 па 1980 гг. Міхаіл Маркоўскі працаваў інжынерам-канструктарам на заводзе металаканструкцый у Мінску. З 1980 г. – старшы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік БелНІІОУС Дзяржбуда БССР. Скончыў аспірантуру ІСіА Дзяржбуда БССР. У 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэхналогіі трубаправоднага транспарту бетонных сумесяў. З 1988 г. – загадчык лабараторыі тэхналогіі будаўніцтва з маналітнага бетону НПТА «Белбуднавука» Дзяржбуда БССР, ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва распрацоўкамі тэхналогіі будаўніцтва будынкаў і збудаванняў з маналітнага жалезабетону, апалубачных сістэм і тэхналогіі будаўніцтва ўнікальных будынкаў.
Актыўная навуковая дзейнасць вяла Міхаіла Маркоўскага па прафесійныму шляху. З 15 верасня 1994 г. ён прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце БелНІІС Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь. З 2006 па 2014 гг. М. П. Маркоўскі ўзначальваў адзін з вядучых навукова-даследчых інстытутаў па будаўніцтве Рэспублікі Беларусь – РУП «Інстытут БелНІІС».
Вынікі навуковых даследаванняў Міхаіла Піліпавіча выкарыстоўваліся пры ўзвядзенні першых вышынных будынкаў краіны. Пад яго кіраўніцтвам інстытут прымаў удзел у будаўніцтве знакавых аб’ектаў: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», Віцебскага амфітэатра, гандлёвага цэнтра «Сталіца», храма-помніка «У гонар усіх Святых і ў памяць нявінна забітых на Радзіме нашай» у Мінску і многіх іншых.
Распрацоўшчык саюзных і рэспубліканскіх будаўнічых нормаў і стандартаў, дапамог да іх і рэкамендацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, уладальнік аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Аўтар больш за 230 навуковых прац, уключаючы манаграфіі, вучэбнага дапаможніка, 7 самастойных выданняў. З’яўляецца кіраўніком распрацоўкі шэрагу нарматыўных дакументаў, уключаючы праектаванне і будаўніцтва вышынных будынкаў. Прымаў удзел у распрацоўцы 18 нарматыўных дакументаў. Міхаіл Піліпавіч быў адным з рэдкіх спецыялістаў, хто ў сваіх працах апярэдзіў час.
З’яўляўся членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Строительная наука и техника» і «Архитектура и строительство», навукова-тэхнічнага савета Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, падкамітэта па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржбуда БССР, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
28 мая 2023 г. Міхаіла Піліпавіча Маркоўскага не стала.
Працы М. П. Маркоўскага
- Технология возведения монолитных конструкций инженерных сооружений с использованием скользящей опалубки / М. Ф. Марковский, Н. Г. Бурсов // Проблемы современного бетона и железобетона : сб. науч. тр. / Ин-т БелНИИС ; редкол.: М. Ф. Марковский [и др.]. – Минск, 2012. – Вып. 4. – С. 47–60.
- Технология возведения монолитных конусов силосов для хранения цемента / М. Ф. Марковский, Н. Г. Бурсов, Ю. Б. Копылов, Д. А. Давидовский // Проблемы современного бетона и железобетона : сб. науч. тр. / Ин-т БелНИИС ; редкол.: М. Ф. Марковский [и др.]. – Минск, 2012. – Вып. 4. – С. 61–71.
- Распределение давления бетонной смеси на вертикальную опалубку стен и колонн в процессе безвибрационной укладки / М. Ф. Марковский // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров Республики Беларусь : сборник трудов XVI международного научно-методического семинара, Брест, 28–30 мая 2009 года. Брест : БрГТУ, 2009. Ч. 2. С. 85–90.
- Проблемы современного бетона и железобетона : сборник трудов [ІІ Международного симпозиума, 21–23 октября 2009 г., г. Минск] : в 2 ч. / [редколлегия: М. Ф. Марковский (гл. ред.) и др.]. – Минск : Минсктиппроект, 2009.
- Технология возведения монолитных конструкций уникальных сооружений в Республике Беларусь с применением современных опалубочных систем / Марковский М. Ф. [и др.] // Проблемы современного бетона и железобетона : сб. тр. : в 2 ч. / Ин-т БелНИИС ; редколлегия: М. Ф. Марковский (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2009. Ч. 2. С. 278–299.
- Влияние интенсивности бетонирования и внутреннего вибрирования на боковое давление бетонной смеси на опалубку / М. Ф. Марковский // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров Республики Беларусь : сборник трудов XVI международного научно-методического семинара, Брест, 28–30 мая 2009 года. Брест : БрГТУ, 2009. Ч. 2. С. 141–147.
- РУП «Институт БЕЛНИИС». Этапы становления и развития строительной науки / М. Ф. Марковский, Н. П. Блещик // Строительная наука и техника. 2007. № 5. С. 24–32.
- Потенциал БелНИИС – ресурс благополучия строительной отрасли / Михаил Марковский // Архитектура и строительство. 2007. № 6. С. 62–68.
- Научное сопровождение и новые опалубочные технологии строительства уникальных зданий / М. Ф. Марковский [и др.] // Строительная наука и техника. 2007. № 5. С. 11–23.
- Научное сопровождение и новые опалубочные технологии строительства уникальных зданий / М. Ф. Марковский [и др.] // Строительная наука и техника. 2007. № 5. С. 11–23.
- Технология возведения монолитных конструкций Национальной библиотеки Беларуси / Марковский М. Ф. // Строительный рынок : рекламно-информационный бюллетень / учредитель НПООО «Стринко». 2006. № 13/14. С. 15–21.
- Абрамчук, М. Национальная библиотека Беларуси: новые опалубочные технологии при возведении нулевого цикла / Михаил Абрамчук, Михаил Марковский, Григорий Туровец // Архитектура и строительство. 2005. № 1. С. 98–100.
- Абрамчук, М. Национальная библиотека: технология интенсивного строительства / Михаил Абрамчук, Михаил Марковский // Бюллетень строительной техники / Министерство строительства Российской Федерации. 2003. № 8. С. 65–67.
- Абрамчук, М. Национальная библиотека: технология интенсивного строительства / Михаил Абрамчук, Михаил Марковский // Архитектура и строительство. 2003. № 2. С. 36–37.
- Инструкция по эксплуатации мелкощитовых опалубок «МОДОСТР» и «МОДОСТР-КОМБИ» / М-во архитектуры и стр-ва Респ. Беларусь, Ин-т «БелНИИС». – Минск : БелНИИС, 1997. – 60 с.
- Повышение технологической надежности трубопроводного транспорта бетонных смесей с учетом влияния местных сопротивлений : диссертация кандидата технических наук : утверждена 14.10.87 : (05.23.08) / М. Ф. Марковский. – Минск, 1986. – 223 с.
- Зависимость предельного напряжения сдвига бетонной смеси в пристенном слое от температуры и времени твердения / Т. Е. Шалимо, Г. А. Оленин, М. Ф. Марковский, В. Н. Карасик. – Минск, 1981. – 12 с. (Препринт ; № 24).
Аб жыцці і дзейнасці М. П. Маркоўскага
- Морковский Михаил Филиппович // Строительная наука БелНИИС / М. Ф. Морковский [и др.] ; под общей редакцией Ф. М. Морковского. Минск : Стринко, С. 257–258.