140 гадоў таму ўзышлі на паэтычным небасхіле не толькі Беларусі, а і ўсяго свету дзве зоркі, імя якім Я. Купала і Я. Колас. Іх творчасць — гэта цэлы свет, багаты і дзівосны, непаўторны і бясконцы, як неба…
З нагоды юбілею знакамітых песняроў зямлі беларускай Я. Купалы і Я. Коласа вучні 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына» сабраліся на літаратурнай імпрэзе «Шляхамі песняроў».
Пачатак святочнай сустрэчы быў аздоблены пранікнёным і шчырым гучаннем песні «Спадчына». Пад небам цеплыні і спагады прайшлі жыццёвымі пуцявінамі Купалы і Коласа, адчулі глыбіню зместу і багацце сімволікі творчай спадчыны мастакоў слова, каб яшчэ і яшчэ раз пераканацца ў жыццёвай вартасці філасофскіх разваг, незвычайных дум і нечаканых выслоўяў слынных сыноў беларускага народа. Была прапанавана ўвазе заўзятых чытачоў кніжная выстава “З адною думкаю пра Беларусь”.