У дзіцячай бібліятэцы 7 ліпеня для хлопчыкаў і дзяўчынак аздараўленчага лагера школы № 1 прайшло мерапрыемства літаратурная гасцёўня «Зорны вяночак» з нагоды 139-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага песняра Янкі Купалы.
Бібліятэкар распавяла аб жыцці паэта – яго дзяцінстве, сям’і, вучобе ў Пецярбурзе, працы, сяброўстве з Якубам Коласам. Пад час віртуальнага падарожжа юныя чытачы наведалі літаратурны музей у Вязынцы, былі паказаны родныя мясціны паэта,. З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы.