30 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня «Два Іваны, адзін лёс: Шамякін і Мележ» для вучняў 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына». Сустрэча была прысвечана дзвюм зоркам беларускай літаратуры, дзвюм велічным фігурам, чые імёны сталі сімвалам цэлай эпохі — Івану Шамякіну і Івану Мележу, лёсы якiх дзіўным чынам перапляліся: нарадзіліся ў 1921-м годзе, абодва – Іваны, прайшлі праз жахі Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляюцца класікамі беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя.
Іван Шамякін – гэта эпас, «шырокія» раманы, маштабныя палотны, дзе лёс асобы неаддзельны ад лёсу краіны. Іван Мележ – гэта псіхалагічная глыбіня, гэта даследаванне чалавечай душы, расчараванняў і надзей. Вучні даведаліся пра ўнікальны літаратурны стыль і погляд на жыццё беларускіх класікаў, а таксама разам з бібліятэкарамі ўспомнілі ўрыўкі з іх твораў.
На жаль, гэтых пісьменнікаў ужо няма з намі. Але засталіся іх словы. Словы, напісаныя кроўю сэрца, вопытам жыцця, талентам дзвюх Іванаў, аб’яднаных адным лёсам – лёсам Беларусі.

























