Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі
18 лютага ў Драгічынскай раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурна – пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай”, прысвечанная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.Удзельнікамі сталі вучні 5-а класа СШ№1.
У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы. Для вучняў была праведзена гульня, дзе 5-класнікі паказалі добрыя веды: дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Для прысутных былі паказаны мультфільм “Піліпка”, відэаролік “Любімыя словы беларусаў”.
Свята запомнілася ўсім. Трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.
Для прысутных была падрыхтавана кніжная выстава “Любіце і шануйце роднае слова”.