21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтая дата была прынята пастановай 30-й сесіі галоўнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая адбылася 17 лістапада 1999 года, якая з 2000 года адзначаецца 21 лютага кожнага года і была зацверджана з мэтай захавання моўных і культурных асаблівасцяў і паліязыкасці. Беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай? Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
13 лютага ў мэтах захавання і папулярызацыі беларускай мовы ў дзіцяча-юнацкім сектары цэнтральнай раённай бібліятэкі для 6-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына» адбылася літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын і супастаўлялі словы. У завяршэнні мерапрыемства пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі, а ўсе ўдзельнікі памятнымі закладкамі з беларускім арнаментам.

























