9 снежня споўнілася 130 гадоў з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў Драгічынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Паэт святла, красы, любові” для вучняў 7 “А” класа СШ №1. Наведвальнікі мерапрыемства больш даведаліся аб перыпетыях складанага лёсу паэта, перанесліся ў мінулае, каб старонка за старонкай “перагартаць” біяграфію Максіма Багдановіча, успомніць, а штосьці, мабыць, і адкрыць для сябе. Пазнавальным відэафільмам «Запіскі на палях» вучні замацавалі свае веды аб творчасці класіка беларускай літаратуры.