5 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў сярэдняй школы №1 i гімназіі г. Драгічына прайшоў культурна-асветнiцкi экскурс «Праз смуту стагоддзяў дайшло да нас слова…», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Пад меладычны звон цымбалаў былi названы імёны выдатных асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай — святой, заснавальніцы манастыроў і школ; Кірыла Тураўскага – пісьменніка і прапаведніка, якога называлі Златавустам; гуманістаў і філосафаў: Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мікалая Гусоўскага, Сімяона Полацкага.
Яркім момантам стала тэатралізаваная сцэна з манахам-перапісчыкам, які распавёў аб складаным працэсе вырабу чарнілаў.
Падчас мерапрыемства прагучалі словы тытана эпохі Адраджэння — Францыска Скарыны, а таксама прайшоў агляд факсімільнага выдання «Сусветная спадчына Ф. Скарыны».