Масленіца — адно з самых старажытных славянскіх свят. Пэўнай даты ў календары яно ніколі не мела: яго пачыналі святкаваць за восем тыдняў да Вялікадня. Велізарным плюсам гэтага свята было тое, што працягвалася яно цэлы тыдзень. Як і ўсе славянскія народы, беларусы заўсёды шырока адзначалі Масленіцу, хаця свята магло мець іншыя назвы і характарызавалася мясцовымі звычаямі. У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой – людзі ладзілі гулянні, танцавалі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці. У некаторых рэгіёнах Беларусі Масленіцу называюць па-іншаму: Масленка, Сырніца і г.д. Царкоўны каляндар таксама зафіксаваў святкаванне Масленіцы: тут яна фігуруе як «Сырны тыдзень».
20 лютага ў дзіцяча-юнацкім сектары ў мэтах папулярызацыі і захавання беларускіх традыцый для вучняў 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына» адбылося лялечнае прадстаўленне «Казачныя прыгоды на Масленіцу», падчас якога яны даведаліся пра традыцыі свята і пазнаёміліся з казачнымі героямі.



























