Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Автор:
время чтения:2min read
0
Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

Вёска мая — Заверша —

Стагі па ўсёй Струзе вершыць.

3 двара твайго крок мой першы…

Я да тваіх алешын

Сэрцам прырос, Заверша

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевічнарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў в. Заверша Драгічынскага раёна.Да 1978 года жыў у вёсцы Заверша, вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1978 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна. Тут пайшоў у 8 клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 годзе. 3 1984 па 1986 — на вайсковай службе ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем.

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце журналістыкі (1986-1992) і адначасова праца карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда»,  затым карэспандэнтам  газеты, загадчыкам аддзела, рэдактарам раённага радыё, зноў загадчыкам аддзела газеты. Акрамя працы ў раённай газеце, Анатоль публікаваў свае творы — паэзію і прозу — у рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку». У першай палове 90-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў Беларусі «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная  воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці.

У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся   на ранейшае месца ў «Зарю». Рэдактар газеты Брэсцкага раёна “Заря над Бугом” (2007-2007). У 2008-2016 гадах — галоўны рэдактар Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”. У 2006-2017 гадах — старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік старшыні СПБ (2016-2017). У 2017 годзе працаваў галоўным рэдактарам газеты “Савецкае Палессе” (Ганцавічы).

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Аўтар зборнікаў прозы «Палескі Напалеон» (Мінск, 2001), «Параненыя мары» (Брэст, 2002), дакументальнай кнігі «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс» (Мінск, 2005), “Міхаіл Клімец. Кола лёсу” (Кіеў, 2007), “Роднае, шчымлівае” (Мінск, 2012), “Зборнік прозы” (у сааўтарстве, Мінск, 2012), “Хуліган” (Мінск, 2017).

Творы А. Крэйдзіча псіхалагічна заглыбленыя, яны патрабуюць настойлівай працы думкі і недылетанцкага падыходу ў ацэнцы паводзінаў герояў. Чытаючы іх,у кожным знаходзіш нераўнадушны погляд «апошняга праведніка», тых дзівакоў, якімі напоўнены апавяданні Васіля Шукшына. Тое добрае, запамінальнаяркае, вечнае. Яно і ў каларытнай, вобразнай мове, і ў выразнай лірычнай плыні, і ў духоўна чыстым каханні, псіхалагічна дакладным партрэце, рамантычна-нястомным пошуку спрадвечных ісцін. I нічога лішняга, усё да месца. Аповед цячэ спакойна, даверліва. Як і павінна быць у добрай прозе, ад якой і душа дабрэе…»

Лаўрэат часопіса «Маладосць» (1992), прэміі Беларускага саюза моладзі у галіне журналістыкі літаратуры (1995), прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005), Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро” (2009). Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва” “За вялікую працу па прапагандзе пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве” (2008). Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў “За значны ўклад ў развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы” (2011). Лаўрэат абласной прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012). Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2013). Абвешчаны “Чалавекам года-2014” Брэсцкай вобласці.  Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Творы А. Крэйдзіча

  1. Крэйдзіч, Анатоль Хуліган : аповесці, апавяданні, нататкі, мініяцюры / Анатоль Крэйдзіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2017. — 306 [1] с. : партр.
  2. Сучасная польская паэзія ў перакладах берасцейцаў : [зборнік] / Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [укладальнікі: Л. М. Красеўская, А. М. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2017. — 65 с.
  3. Мы — Скарынічы : зборнік твораў удзельнікаў конкурсу «Скарынавай душой узлашчанае слова», прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання / Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [укладальнік А. Крэйдзіч]. — Мінск : Мінкарынт, 2017. — 86, [1] с. : іл.
  4. Адкрыццё — 2014―2015 : зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурных конкурсаў «70-годдзю Вялікай Перамогі» і «Пераможцы, нашчадкі вам гімн вялікай падзякі пяюць!» / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кафедра беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна ; [укладальнік: А. М. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2016. — 99 с.
  5. Галушка, Анатоль Мікалаевіч Яблычны Спас : вершы, эсэ, замалёўкі / Анатоль Галушка ; [прадмова А. Крэйдзіча]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2016. — 151 с.
  6. Адкрыццё — 2012 : зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурнага конкурсу «Жыць — дастойна» / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кафедра беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна ; [укладальнік, аўтар прадмовы А. М. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. — 61с.
  7. Адкрыццё ― 2013 : зборнік лепшых твораў удзельнікаў абласнога літаратурнага конкурсу «Без дружбы мне, як без вады і хлеба», прысвечанага 70-гадоваму юбілею выдатнай беларускай паэтэсы Ніны Мацяш / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кафедра беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна ; [укладальнік А. М. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. — 38 с.
  8. «Чырвоная звязда»: асобы на фоне эпох : (да 70-годдзя газеты — 1943―2013 гг.) / [укладальнік А. М. Крэйдзіч]. — Пинск : Пинская региональная типография, 2013. —212, [2] с. : іл., партр., факсім.
  9. Адкрыццё — 2011 : зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурнага конкурсу «Суніцамі пахне Айчына» / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кафедра беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна ; [укладальнік А. М. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. — 82 с.
  10. Зборнік прозы / У.Глушакоў, А. Крэйдзіч. – Мінск : Беларусь, 2012. – 360 с.
  11. Крэйдзіч, Анатоль Мікалаевіч Роднае, шчымлівае : кніга прозы / Анатоль Крэйдзіч. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2012. — 208 с.
  12. Адкрыццё — 2010 : зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурных конкурсаў «Доблесць продкаў — нашчадкам у спадчыну» і «Мы рождены для вдохновенья» / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кафедра беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкае аддзяленне РГА «Русское общество»; [укладальнікі: А. М. Крэйдзіч, Л. М. Красеўская]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. — 82 с.
  13. Адкрыццё ― 2009 : зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурных конкурсаў «Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!.» і «Мы рождены для вдохновенья» / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Кафедра беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкае аддзяленне РГА «Русское общество» ; [укладальнікі: А. М. Крэйдзіч, Л. М. Красеўская]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. — 79 с.
  14. Крейдич, Анатолий Николаевич Михаил Климец : колесо судьбы / Анатолий Крейдич. — 2008. — с.
  15. Літаратурная карта Берасцейшчыны / Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства, вучэбная літаратурна-краязнаўчая лабараторыя УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт» імя А. С. Пушкіна, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ; [рэдактар і ўкладальнік А. Крэйдзіч ; рэдакцыйны савет: Л. А. Цупрык (старшыня) і інш.]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008 . — 568 с.
  16. Адкрыццё : зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурных конкурсаў «Янка Купала і Якуб Колас у духоўным жыцці Беларусі і беларусаў» і «Созвучье слов живых» / Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкае аддзяленне РГА «Русское общество» ; [укладальнікі: А. М. Крэйдзіч, Л. М. Красеўская]. — Брэст : Альтернатива, 2008. — 116 [3] с.
  17. Уроки русского : эссе лауреатов Международного Пушкинского конкурса для учителей русского языка и литературы стран СНГ и Балтии, Брестская область / [составитель Л. Н. Красевская ; послесловие А. Крейдича]. — Брест : Брестская типография, 2007. — 78 с. : ил.
  18. Крейдич, Анатолий Николаевич Анатолий Климец. Жизнь и судьба : сага о настоящем человеке / Анатолий Крейдич ; [редактор П. Сутько]. — [Б. м.] : [б. и.], — 224, [1] с., 45 л. цв. ил.
  19. Крэйдзіч, Анатоль Мікалаевіч Параненыя мары : п’еса, апавяданні, мініяцюры / Анатоль Крэйдзіч. — Брэст: Брэсцкая друкарня, — 100 с.
  20. Крэйдзіч, Анатоль Мікалаевіч Палескі Напалеон : Аповесць, апавяданні / Анатоль Крэйдзіч ; [Прадм. А.Казлова]. — Мінск.: Мастацкая літаратура, 2001. — 223с.
  21. Крэйдзіч, Анатоль Мікалаевіч Права на ўсмешку : Апавяданні / Анатоль Крэйдзіч ; Маст. Н. Салаўёва. — Мінск.: часопіс “Маладосць”. —1994. — 95с.
  22. Крэйдзіч, А. Верш пра вёску каля Іванава (вёска мая Заверша…); І песня абарвалася…; Прачнецца травога ноччу… : [вершы] / А. Крэйдзіч // ЛІМ . 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 9.
  23. Крэйдзіч, А. Берасцейцы ў часопісах / А. Крэйдзіч // Заря . 2018. 12 апраля (№ 42). С. 19.
  24. Крэйдзіч, А. Берасцейцы ў часопісах / А. Крэйдзіч // Заря . 2018. 22 февраля (№ 22). С. 19.
  25. Крэйдзіч, А. Зорачкі «Лунінскай восені» [аб пераможцах літаратурнага конкурсу ] / А. Крэйдзіч // Заря. 25 февраля (№ 22). С. 18—19.
  26. Крэйдзіч, А. Не мялее літаратурная рака Брэстчыны [падведзены вынікі чарговага абласнога літаратурнага конкурсу для дзяцей і юнацтва, які сёлета прысвечаны 70-гадоваму юбілею Берасцейскага паэта Васіля Гадулькі ] / А. Крэйдзіч // Драгічынскі веснік . 2016. 29 кастрычніка (№ 85). С. 13.
  27. Крэйдзіч, А. Дзень пісьменства — свята не толькі тых, хто піша, алеі тых, хто чытае [Да Дня беларускага пісьменства ў Рагачове ] / А. Крэйдзіч // Драгічынскі веснік. 2016. 31 жніўня (№ 68). С. 2.
  28. Крэйдзіч, А. Богаў сон// Народная Трыбуна. 2009. С. 4
  29. Крэйдзіч, А. Марыська — Папараць// Маладосць. 2007. №11. C.47—58.
  30. Крэйдзіч, А. Надзённы хлеб старшыні Сухарэвіча// Беларуская думка. № 11. 2006. С. 115.

Пра жыццё і творчасць

  1. Жылко, В. «Вяртанне да вытокаў» : [у Лунінецкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася творчая вечарына Анатоля Крэйдзіча] / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. — 8 февраля (№ 6). — С. 8.. — Лунинец, 2018.
  2. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брест : редакция Брестской областной газеты “Заря”, 2018. С. 171—176.
  3. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : бібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст : “Альтернатива”, 2018. С. 100—104.
  4. Крэйдзіч, А. Світанкі на хутары бліз Лунінца / А. Крэйдзіч // ЛІМ . 2018. 28 кастрычніка (№ 42). С. 8.
  5. Крэйдзіч, А. Світанкі на хутары / А. Крэйдзіч // Заря . 2018. 21 апреля (№ 45). С. 9.
  6. Касцюковіч, Г. Хулігана шукайце ў бібліятэках : [аб новай кнізе Анатоля Крэйдзіча «Хуліган»] / Генадзь Касцюковіч // Драгічынскі веснік. 2018. 10 лют. С. 12.
  7. Бурдыка, В. Заўсёды шчаслівы [аб жыцці і творчасці пісьменніка Анатоля Крэйдзіча] / В. Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 12 лютага (№7). С. 4.
  8. Ярмац, Ала Цёплая сустрэча ў роднай школе [аб сустрэчы А. Крэйдзіча з землякамі ў роднай школе] / А. Ярмац // Драгічынскі веснік. 2016. 26 сакавіка (№ 23). С. 12.
  9. Белорусский союз журналистов «Золотое перо» редактору газеты : лауреат премии Белорусского союза журналистов Анатолий Крейдич // Чырвоная звязда (Iванава). 2009. 22 снежня. С. 1.
  10. Кавалёў, В. Па шляху адрытасці : залатое «пяро» атрымаў А.Крэйдзіч — пераможца творчага конкурсу БСЖ // ЛiМ. 2009. 24 снежня (№ 49). С. 5.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Панасюк Міколай Васiльевiч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

Тычына Ала Канстанцінаўна
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Тычына Ала Канстанцінаўна

следующий пост
Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Рождественские вечера, когда собирается вся семья, мы предлагаем посвятить рассказам о празднике

Рождественские вечера, когда собирается вся семья, мы предлагаем посвятить рассказам о празднике

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Единый день безопасности

Единый день безопасности

Неделя детской и юношеской книги – 2023

Неделя детской и юношеской книги – 2023

Интеллект-игра «Я знаю всё о своём районе»

Интеллект-игра «Я знаю всё о своём районе»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?