21 сакавіка ў Дзяржаўнай ўстанове культуры «Драгічынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» прайшла краязнаўчая канферэнцыя «Клімчук Фёдар Данілавіч — гонар роднага краю», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вучонага-лінгвіста.
Краязнаўчую канферэнцыю адкрыла Праневіч І.П., загадчык аддзела культуры Драгічынскага райвыканкама.
У рамках сустрэчы выступілі калегі, сябры і блізкія людзі Фёдара Клімчука.
Таксама быў праведзены этнаграфічны майстар-клас па калыханках.
Мерапрыемства завяршылася тэатралізаваным паказам вясельнага абраду вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна.
Артыкул Веранікі Мікалаеўны Курцовай, загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі