14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў раённай дзіцячай бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава, прысвечанная знаёмству з творчасцю пісьменніка. Творы У. І. Ягоўдзіка дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі.