Драгічынскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года, а ў 2026 годзе мы адзначаем яго 86-годдзе. Гэта падзея адбылася ў выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года, падчас якога адбылася доўгачаканая падзея ўз’яднанне беларускай зямлі ў адзіную Рэспубліку БССР.
У мэтах захавання гістарычнай памяці і папулярызацыі краязнаўчай літаратуры 15 студзеня цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла кніжную выставу «Драгiчыншчына: багатае мінулае, дастойнае сучаснае» на святочным мерапрыемстве, прысвечаным 86-годдзю ўтварэння Драгічынскага раёна, у гарадскім Доме культуры.

























