Юрый Уладзіміравіч Бліноў - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Дзеячы мастацтва і культуры

Юрый Уладзіміравіч Бліноў

Автор:
время чтения:3min read
0
Юрыя Уладзіміравіча Блінова

Юрый Уладзіміравіч Бліноў нарадзіўся 3 жніўня 1975 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Ужо ў раннім дзяцінстве ў хлопчыка праявілася незвычайная цяга да музыкі. З часам станавілася відавочным, што ў Юрыя ёсць музыкальныя здольнасці, якія былі ўласцівы яго продкам па бацькоўскай і мацярынскай лініях. У чатыры гады пачаў чытаць, у чатыры з паловай – пісаць.

RELATED POSTS

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Спачатку Юрый вучыўся ў Мінскай музычнай школе № 145, а з 1983 г. – у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе для адораных дзяцей пры Белдзяржфілармоніі, у класе педагога Інесы Іванаўны Барташэвіч. Канцэртная дзейнасць Юрыя Блінова пачынаецца яшчэ падчас вучобы ў школе. У 1986 г. ён выканаў 2-і фартэпіянны канцэрт Дзмітрыя Шастаковіча ў Вялікай зале Ленінградскай філармоніі з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам БССР пад кіраўніцтвам Юрыя Яфімава.

Юрый Бліноў скончыў Рэспубліканскі музычны ліцэй, а затым Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру ў класе прафесара Людмілы Сяргееўны Шаламенцавай. Працаваў два гады салістам Белдзяржфілармоніі, пабываў з канцэртамі ў многіх беларускіх гарадах, а таксама ў Расіі.

Малады музыкант прымаў удзел у розных прэстыжных конкурсах, канцэртах, гастролях: Усесаюзны конкурс вучняў спецыялізаваных музычных школ у Тбілісі (пятае месца); I Міжнародны конкурс імя С. Пракоф’ева ў Санкт-Пецярбургу (I месца, 1992); яго першыя замежныя гастролі – шэсць канцэртаў у Японіі (1993); конкурс у Пекіне (1999).

Пасля быў плённы перыяд у ЗША (2000–2009). Юрый Бліноў стажыраваўся ў Тэхаскім Хрысціянскім універсітэце, вучыўся ў дактарантуры Істмэнскай школы музыкі, дзе абараніў ступень доктара музычных мастацтваў (2009). Былі сольныя імпрэзы і выступленні з аркестрамі Расіі, Еўропы і Амерыкі, міжнародныя конкурсы і фестывалі. Запомніліся сольны канцэрт у рэзідэнцыі губернатара штата Юта для ганаровых гасцей Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці, сольны канцэрт у камернай зале Карнэгі-Хол (2006).

Два гады выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі, затым працаваў у Белдзяржфілармоніі, да 2017 г. у Дзяржаўным камерным аркестры. Харызма, прафесіяналізм і артыстызм Юрыя Блінова прываблівалі многіх музыкантаў, у яго з’явілася вялікая колькасць сяброў у розных краінах свету. Разам з імі ўдзельнічаў у імпрэзах у замежных краінах (Германія, Польшча, Венгрыя і інш.), арганізоўваў іх канцэрты ў Мінску. Быў аўтарам, арганізатарам і ўдзельнікам вялікай колькасці розных тэматычных канцэртаў і фестываляў.

Піяніст меў фенаменальна шырокі рэпертуар: больш за 50 сольных праграм, якія ахоплівалі ўсе стылі фартэпіяннай музыкі, а таксама 40 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам. Акрамя інтэнсіўнай выканаўчай дзейнасці ён з поспехам выкладаў, а таксама займаўся кампазіцыяй. З 2008 г. з’яўляўся прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў, якая займаецца падтрымкай і прапагандай творчасці маладых аўтараў і выканаўцаў.

Ю. У. Бліноў у Драгічыне заснаваў Міжнародны конкурс юных выканаўцаў і кампазітараў «Палескі агеньчык», з’яўляўся яго арт-дырэктарам. Ужо на першым «Палескім агеньчыку» было 250 удзельнікаў з 9 краін. У гэтам конкурсе ў 2014, 2016 і 2018 гг. прынялі ўдзел сотні выканаўцаў і членаў журы больш як з 11-ці краін свету.

Сябраваў са спортам – бегаў марафоны (42 км), трэніраваўся разам з прафесійнымі футбалістамі. Спорт, з аднаго боку, разгружаў ад нагрузак у прафесійнай музыцы, з другога – натхняў на стварэнне музычных твораў на спартыўную тэматыку. Так з’явіўся цыкл п’ес «Дэкатлон», прысвечаны беларускаму дзесяціборцу Андрэю Краўчанку – срэбранаму прызёру Алімпіяды-2008, канцэрт для фартэпіяна, струннага аркестра і свістка «Concerto-Krooso», прысвечаны нямецкаму футбалісту Тоні Кросу, музычная п’еса ў гонар футбольнага клуба «Крумкачы».

Захапляўся літаратурай, астраноміяй, любіў прыроду, прафесійна прадказваў надвор’е, бегаў марафоны, арганізоўваў футбольны клуб «Крумкачы», пісаў вершы, многа фатаграфаваў – жыццё яго было вельмі насычаным і рознабаковым. Ён увесь час бег, імкнуўся паўсюль паспець.

21 красавіка 2019 г. на экалагічным марафоне ў Гомелі медыкі амаль гадзіну безвынікова праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы Юрыю Блінову, які ўпаў за пяць метраў да фінішу. Але сэрца зорнага піяніста сцішылася назаўжды.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат.

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Літаратура

  1. Блинов Юрий Владимирович// Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные / [составители: В. В. Андриевич, Л. В. Языкович. Минск, 2015. С. 20–21.
  2. Юрый Уладзіміравіч Бліноў// Памяць. Драгічынскі раён : гіст-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 447–448.
  3. Мечная, Н.Памяці віртуоза : [Ю. У. Блінова] / Наталля Мечная ; фота з архіва сям’і Юрыя Блінова // Драгічынскі веснік. 2020. 22 красавіка. С. 4–5.
  4. Мечная, Н.Памяці віртуоза-піяніста : [Ю. У. Блінова] / Наталля Мечная ; фота з архіва сям’і Юрыя Блінова і Валерыя Караля // Заря. 2020. 25 апреля. С. 10–11.
  5. Шпак, Х.Памяці віртуоза : [Ю. У. Блінова] / Хрысціна Шпак // Янаўскі край. Іванава, 2020. 24 красавіка (№ 17). С. 9 : фат.
  6. Ганул, Н.Імпульс Блінова : [вечарына памяці Ю. Блінова] / Наталля Ганул // Мастацтва. 2019. № 11. С. 24–25.
  7. Шафран, Г.Музычная школа імя Ю. У. Блінова – заслужанае ўшанаванне / Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2019. 15 чэрвеня. С. 12.
  8. Юшковец, И.Достоин памяти земляков : [об инициативе по увековечиванию памяти Ю. Блинова] / Ирина Юшковец // Драгічынскі веснік. 2019. 12 чэрвеня. С. 3.
  9. В Дрогичине планируют увековечить память Юрия Блинова// Драгічынскі веснік. 2019. 8 чэрвеня. С. 3.
  10. Арлоў, У.Памяці Юрыя Блінова / Уладзімір Арлоў // Культура. 2019. 1 чэрвеня (№ 22). С. 14–15.
  11. Бунцэвіч, Н.Нязгасны агеньчык : [памяці Ю. Блінова] / Надзея Бунцэвіч // Культура. 2019. 27 красавіка (№ 17). С. 3.
  12. Скончался наш земляк Юрий Блинов// Драгічынскі веснік. 2019. 24 красавіка. С. 7.
  13. Бліноў, Ю.«Я адчуваю сябе палешуком» / Юрый Бліноў ; запісала Ірына Свірко // Рэспубліка. 2019. 14 лютага. С. 13.
  14. Шафран, М. Конкурс «Палескі агеньчык» завершился, но продолжает светить / Марина Шафран ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2018. 6 чэрвеня. С. 1–2.
  15. Клімаў, А.Стварыць падзею? Бліноў з такіх! : [падарожжа па ўстановах культуры Драгічына з піяністам Ю. Бліновым] / Алег Клімаў // Культура. 2017. 28 студзеня (№ 4). С. 10–11.
  16. Котковец, А.Дрогичин собирает виртуозов / Алла Котковец // Заря. 2016. 2 июня. С. 17.
  17. Овсепьян, И.Дети – просто класс : [о музыкальном конкурсе «Палескі агеньчык» в Дрогичине] / Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. 2016. 1 июня. С. 11.
  18. Лісава, А. Concerto для чэмпіёна: [аб творчасці кампазітара Ю. Блінова] /Алена Лісава // Мастацтва. 2016. № 3. С. 17.
  19. Блинов, Ю.Концерт для свистка с оркестром / Юрий Блинов ; беседовала Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. 2016. 17 февраля. С. 13.
  20. Овсепьян, И.Соната в подарок : [Ю. Блинов на юбилейном концерте исполнил сонату Бориса Пастернака] / Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. 2016. 24 декабря. С. 4.
  21. Шафран, Г.Звезды будущего зажигает Дрогичин… : [о II Международном конкурсе юных музыкантов «Палескі агеньчык» в Дрогичине] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 4 чэрвеня. С. 4.
  22. Шафран, Г.«Палескі агеньчык» збірае юных музыкантаў / Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 21 мая. С. 15.
  23. Кардаш, Ю.Абраны музыкай : [пра кампазітара Ю. Блінова] / Юлія Кардаш // ЛіМ. 2016. 29 студзеня (№ 4). С. 13.
  24. Ткачук, Н.Музыкант, директор, отец и просто человек Сергей Подлужный : [о работе директора Дрогичинской детской школы искусств и его дружбе с Ю. Блиновым] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2015. 31 снежня. С. 5.
  25. Вертинская, С.Вечер фортепианного романтизма : в гостях у брестчан – пианист Юрий Блинов / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2015. 18 июня (№ 25). С. 10.
  26. Соловьев, Е.Тепло и свет «Палескага агеньчыка» : [о I Международном конкурсе юных музыкантов «Палескі агенчык» в Дрогичине] / Евгений Соловьев // Заря. 2014. 14 июня. С. 7.
  27. Павлова, Л.Под знаком Сергея Рахманинова : [Ю. Блинов выступил на XXV Международном фестивале классической музыки «Январские музыкальные вечера»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 9.
  28. Блинов, Ю.Юрий Блинов: «Ощущаю себя полешуком» / Юрий Блинов ; [беседовала] Елена Данилова ; [фото] Валерия Короля // Заря. 2013. 12 января. С. 9.
  29. Блинов, Ю.Юрий Блинов: «Я бы продлил сутки, чтобы больше играть на рояле» / Юрий Блинов ; записала Татьяна Пастернак // Народнае слова. Віцебск, 2007. 13 студзеня.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Николай Петрович Кузьмич
Дзеячы мастацтва і культуры

Николай Петрович Кузьмич

Валерий Колтыгин
Дзеячы мастацтва і культуры

Валерий Колтыгин

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец
Дзеячы мастацтва і культуры

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук
Дзеячы мастацтва і культуры

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук

Віктар Ігнатавіч Клімчук
Дзеячы мастацтва і культуры

Віктар Ігнатавіч Клімчук

следующий пост
Мікалай Пятровіч Мачанскі

Мікалай Пятровіч Мачанскі

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Урок семейных ценностей «Семьёй дорожить – счастливым быть»

Урок семейных ценностей «Семьёй дорожить – счастливым быть»

Всероссийская открытая школа поэтического перевода приглашает!

Всероссийская открытая школа поэтического перевода приглашает!

Урок мужества «Афганистан: наша память и боль»

Урок мужества «Афганистан: наша память и боль»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?