Іван Даміянавіч Снітко - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Дзяржаўныя дзеячы

Іван Даміянавіч Снітко

Автор:
время чтения:1min read
0
Іван Даміянавіч Снітко

Іван Даміянавіч Снітко нарадзіўся 7 ліпеня 1896 года ў вёсцы Хомск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Праз два гады сям’я Снітко пераехала ў Брэст-Літоўск, а потым у Санкт-Пецярбург.

RELATED POSTS

Николай Николаевич Демчук

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

Канановіч Анатоль Лявонцьевіч

У 1912 годзе Іван Снітко паступіў у школу марскіх юнг, якую скончыў перад пачаткам Першай сусветнай вайны, служыў на ваенным судне. У 1915 годзе скончыў класы ўнтэр-афіцэраў, служыў у Кранштаце камандзірам батарэі на востраве Карлос, затым на крэйсеры «Богатырь».

Кастрычніцкую рэвалюцыю Іван Снітко прыняў адразу, на пачатку 1918-га ўступіў у партыю бальшавікоў. Служыў камандзірам батарэі на востраве Вульф, карабельным артылерыстам крэйсера «Аскольд» Балтыйскага флоту. У 1919 годзе ваяваў на Петраградскім фронце. Быў камандзірам батарэі пры падаўленні бунту на форце «Красная Горка» (1919) і падаўленні Кранштацкага бунту ў сакавіку 1921 года. Прызначаны камандзірам батарэі форта «Красная Горка».

У 1924–1929 гадах Іван Снітко вучыўся на факультэце ваенна-марской зброі Ваенна-марской акадэміі ў Ленінградзе, адначасова нёс службу на розных крэйсерах. Пасля заканчэння акадэміі прызначаны старшым артылерыстам лінейнага карабля «Парижская коммуна» Чарнаморскага флоту. Вясной 1930 года ўзначаліў артылерыю дывізіёна крэйсераў Чарнаморскага флоту. З кастрычніка 1930 года па 1938 год – начальнік факультэта ваенна-марской зброі ВМА.

Іван Даміянавіч быў невысокі, плотнага целаскладу, тым не меньш, прыгожы мужчына. Па характару быў дабразычлівым, таварыскім чалавекам. Любіў паляванне. Збіраў калекцыю халоднай зброі: палашы, корцікі, саблі, шашкі, ятаганы. Жонка, Маргарыта Аляксееўна, была, насупраць, замкнутай, малчалівай жанчынай, дзяцей у іх не было.

І. Д. Снітко не пазбег хвалі рэпрэсій 1938 года. Вызвалены ў 1940 годзе, рэабілітаваны і адноўлены ў кадрах ВМФ. Прызначаны начальнікам 12-га аддзела Навуковага выпрабавальнага марскога артылерыйскага палігона ВМФ.

Вялікую Айчынную вайну І. Д. Снітко сустрэў на Балтыйскім флоце. Са жніўня 1941 года – памочнік начальніка артылерыі марской абароны Ленінграда і Азёрнага раёна. Са снежня 1942 года – начальнік Навукова-выпрабавальнага палігона марской артылерыі ВМФ. У студзені 1944 года сродкамі 4-й артылерыйскай групы забяспечваў наступленне сухапутных войскаў пры прарыве блакады Ленінграда.

Пасля вайны капітан І рангу (з 1949 г. – контр-адмірал) інжынер І. Д. Снітко працягваў кіраваць палігонам марской артылерыі, працаваў начальнікам факультэта вышэйшых афіцэрскіх курсаў Ваенна-марской акадэміі. З 1954 года ў адстаўцы, жыў у Ленінградзе.

І. Д. Снітко ўзнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Айчыннай вайны І ступені (1942), трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942, 1943, 1944), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942), медалямі.

Іван Даміянавіч Снітко памёр 9 лютага 1981 года, пахаваны на Парахоўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу. Імем контр-адмірала інжынера І. Д. Снітко названа вуліца на яго малой радзіме ў Хомску.

З пяці братоў Івана Даміянавіча два загінулі ў гады Грамадзянскай вайны, тры – Вялікай Айчыннай. Сястра, Надзея Даміянаўна Снітко (па мужу Плаксіна; 1899–1949), у Першую сусветную вайну была ваеннай медсястрой, узнагароджана Георгіеўскімі крыжамі трох ступеняў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі прымала ўдзел у Белым руху, у 1920 годзе пакінула Расію, жыла ў Францыі. Яе сын, Глеб Васільевіч Плаксін (1925–2008), у час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у французскім Супраціўленні, закончыў кансерваторыю па класу фартэпіяна, у 1955 годзе прыехаў у СССР, стаў савецкім кінаакцёрам.

Література

  1. Снитко Иван Дамианович // Долготович, Б. Д. Адмиралы земли  белорусской : биограф. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2009. С. 35.
  2. Снитко Иван Дамианович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 353.
  3. Снитко Иван Дамианович // Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : энцикл. справочник / Б. Д. Лодготович. Минск, 2005. С. 97–98.
  4. Іван Даміянавіч Снітка // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Драгічынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 436.
  5. Снитко Иван Дамианович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 562–563.
  6. Снітка Іван Даміянавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 624.
  7. Глазов, В. Иван Снитко : Волны и рифы в судьбе контр-адмирала из Хомска / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2015. 5 марта (№ 10). С. 20–21.
  8. Глазов, В. Надежда Плаксина, георгиевский кавалер из Брест-Литовска, и путь её семьи с Востока на Запад и обратно : [о сестре Н. Д. Плаксиной (Снитко), племянике Г. В. Плаксине И. Д. Снитко] / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2012. 22 ноября (№ 47).

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Николай Николаевич Демчук
Дзяржаўныя дзеячы

Николай Николаевич Демчук

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч
Дзяржаўныя дзеячы

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

Канановіч Анатоль Лявонцьевіч
Дзяржаўныя дзеячы

Канановіч Анатоль Лявонцьевіч

Анатоль Ільіч Зосік
Дзяржаўныя дзеячы

Анатоль Ільіч Зосік

Васіль Антонавіч Гарбачук
Дзяржаўныя дзеячы

Васіль Антонавіч Гарбачук

следующий пост
Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

Віктар Ігнатавіч Клімчук

Віктар Ігнатавіч Клімчук

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

День Робинзона Крузо

День Робинзона Крузо

Турнір знаўцаў «З роднай мовы на “ты”»

Турнір знаўцаў «З роднай мовы на “ты”»

Квест «По страницам мудрой книги», посвященный Дню православной книги.

Квест «По страницам мудрой книги», посвященный Дню православной книги.

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?