Да Міжнароднага дня роднай мовы 21лютага ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача для вучняў пачатковых класаў праводзiлася інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”.
Пачалася сустрэча з размовы пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра неабходнасць захоўваць беларускую мову. На працягу мерапрыемства вучні выконвалі розныя цікавыя заданні: адгадвалі загадкі – жарты, узгадвалі словы ветлівасці і прыказкі пра родную мову, адказвалі на пытанні віктарыны. Асабліва цікавай для дзяцей была магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў. Вучні змаглі паспрабаваць “на смак” беларускую мову і адчуць асалоду ад гучання родных слоў.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі выступленне лялечнага тэатра з пастаноўкай: “Казка пра зайца, ці ў адным месцы згубіш, у другім знойдзеш”.