У Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы правядзенне інтэлектуальных гульняў з’яўляецца асаблівай традыцыяй. Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на павышэнне разумовых здольнасцяў і праверку агульнай эрудыцыі. Карысць ад іх заключаецца ў развіцці лагічнага мыслення і ўменні хутка знаходзіць верныя адказы на пастаўленыя пытанні.
27 мая ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася інтэлектуальная гульня «Беларусь у маім сэрцы» з навучэнцамі 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына». Школьнікі даведаліся пра культуру, cвяты, традыцыi i гісторыю беларускага народа.

























