Хомск - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Гісторыка-культурная спадчына

Хомск

Автор:
время чтения:2min read
0
Заверша

Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Хомск Здзітаўскай воласці Берасцейскага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) адносіцца да 1518 г. Вёска – уласнасць Станіслава Нарушэвіча Валадковіча, узгадваецца ў справе аб межавых спрэчках пінскага князя Фёдара Яраславіча з канонікамі трокскімі. Назва вёскі паходзіць, магчыма, ад імя Хома, такія імёны былі распаўсюджаны ў гэтай мясцовасці. У час Вялікага Княства Літоўскага гэта быў княжацкі гарадок з пераважнагандлёвым і рамесным людам, які пераходзіў ад князёў Вішнявецкіх да Дольскіх, затым Пуслоўскіх, Агінскіх.

У ХVІ ст. недалёка ад Хомска, побач з вёскай Жабер, на пясчаным узвышшы ракі Ясельда была ўзведзена буйная па тым часе ваенная крэпасць – замак князёў Вішнявецкіх, якая з’яўлялася фарпостам усходніх рубяжоў Рэчы Паспалітай. У часы нашэсця шведаў (1706) толькі дзякуючы подкупу каменданта і цяжкай асаднай артылерыі, спецыяльна прывезенай сюды з Пінска, крэпасць была ўзята і разбурана. У цяперашні час на гэтым месцы знаходзіцца археалагічны помнік «Руіны былога замка Вішнявецкіх». У 2017–2018 гг. навуковымі супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі разам з прадстаўнікамі дайвінг-цэнтра «Марскі пегас» на тэрыторыі помніка праводзіўся вышук замкавага арсенала. З дна ракі ўдалося падняць больш за 10 марцірных бомб пачатку ХVIII ст.

RELATED POSTS

Бездзеж

Закозель

«Бездзежскі фартушок»

У 1687 годзе ў вёсцы Хомск надворны маршалак літоўскі князь Ян Караль Дольскі заснаваў манастыр базыльян, які быў скасаваны ў 1833 г. У 1805 г. бібліятэка базыльян у Хомску налічвала 190 кніг. Царква Пакрова Багародзіцы была таксама манастырскай.

На сродкі графа Войцаха Пуслоўскага ў пачатку ХІХ ст. драўляны будынак царквы змяніла мураваная Свята-Пакроўская. Разам з мураванай сінагогай, таксама фундаванай Пуслоўскімі, уніяцкая камяніца надавала прыгажосць мясцовасці і з’яўлялася яе знакамітасцю. Яна была пабудавана з цэглы ў стылі класіцызму: з круглай купальнай ратондай, з трох бакоў вылучанай чатырохкалоннымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі, пад якімі былі зроблены ўваходы ў храм. У інтэр’еры храма адасоблена пастаўлена па кругу каланада, якая трымала купальнае скляпенне. Пасля пажару 1872 г. царква аднаўлялася паводле праекта архітэктара Гур’ева. У 1943 г. немецка-фашысцкія акупанты царкву спалілі, засталася толькі драўляная званіца. Канчаткова сцены былі знесены ў 1972 г. Новы праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы пабудавалі ў 1993 г.

У 1778 г. мястэчка Хомск атрымала статус горада, стала цэнтрам Хомскага графства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У 1798 г. бліз ракі Ясельда ў сваім радавым маёнтку – у Хомску Войцах Пуслоўскі заснаваў фабрыку адборнага сукна. У 1828 г. на ёй працавала каля 550 чалавек – прыгонныя сяляне і вольнанаёмныя рабочыя. Прадпрыемства пастаўляла арміі салдацкае сукно, частка прадукцыі збывалася на рынкі Пецярбурга, Рыгі, Вільні і інш. У 1829 г. на Усерасійскай выстаўцы ў Пецярбургу мануфактура Пуслоўскага адзначана малым залатым медалём. На прадпрыемстве быў устаноўлены паравы рухавік, прадзільныя, часальныя, стругальныя, шліфавальныя станкі, чыгунныя прэсы. Фабрыка працавала ў Хомску да 1838 г.

У часы панскай Польшчы (1921–1939) мястэчка Хомск было цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства, уяўляла сабой гандлёвы цэнтр мясцовага значэння. З прадпрыемстваў працавалі тры млыны, пякарня, цагельны завод, 30 майстэрняў, у якіх шылі адзенне, абутак, 10 кузьняў. У Хомску было 50 прыватных магазінаў, аптэка, чатыры карчмы. Насельніцтва налічвала каля 4 тысяч чалавек, з якіх прыкладна 50 % былі яўрэі, 45 – беларусы, 5 – палякі.

На долю жыхароў Хомска прыпалі ўсе беды Першай і Другой сусветных войнаў, якія ніяк не абыходзілі яго бокам. У 1915 г. насельніцтва была адпраўлена ў бежанцы на ўсход, Хомск быў цалкам разбураны і спалены. Ужо напачатку жніўня 1941 г. ўсё яўрэйскае насельніцтва Хомска было знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Хомскага сельсавета дзейнічала партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова. 5 ліпеня 1943 г. фашысцкія карнікі знішчылі 154 жыхары Хомска, спалілі ўсе дамы і царкву. Ахвярам фашызму ў мірны час былі пастаўлены абеліскі.

Хомск з 1940 г. быў цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна Пінскай вобласці, з 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. Да 2003 г. вёска з’яўлялася цэнтрам калгаса імя С. М. Кірава, цяпер – кааператыву «Хомскі». У аграгарадку Хомск размешчаны каўбасны цэх «Мірон», прадпрыемства па вытворчасці мінеральнай вады «Фрост і К», сярэдняя школа, дзіцячы сад-яслі, філіял Драгічынскай дзіцячай школы мастацтваў, амбулаторыя, гандлёвы цэнтр, комплексны прыёмны пункт бытавых паслуг, аддзяленне Беларусбанка, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка. На сённяшні дзень у аграгарадку пражывае 1171 чалавек, налічваецца 401 двор. 1 ліпеня 2018 г. адбылося свята вёскі, прысвечанае 500-годдзю першага ўспаміну Хомска.

Вёска Хомск дала свету шмат таленавітых, здольных людзей. Сярод іх савецкі контр-адмірал Іван Даміянавіч Снітка (1896–1981), удзельнік Першай Сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

  1. Хомск // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 47.
  2. Хомск // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 438.
  3. Хомск // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 444.
  4. Хомск ; Хомская суконная фабрыка / Максім Болбас // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 76.
  5. Хомск // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 304–305.
  6. Хомск // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 73.
  7. Хомск // Между Ясельдой и Днепробугом : Дрогичинский край : [история и современность Дрогичинского района] / авт-сост.: Д. В. Новиков и др. Минск : Молпресс, 2004. С. 20, 21, 125–129.
  8. Хомск : Курган ; Могила жертв фашизма ; Могила жертв фашизма / В. Л. Шатило ; Могила Макаревича Евгения Георгиевича / В. Л. Шатило ; Памятник Кирову Сергею Мироновичу // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 175–176.
  9. Хомск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 155–156.
  10. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы // Кулагін, А. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнiк / А. М. Кулагін. Мiнск, 2007. С. 409–410.
  11. Остатки замка : [д. Жабер, Хомский сельсовет] / М. А. Ткачёв // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 167–168.
  12. Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 511 с., [40] л. іл. – Са зместу: Хомск. С. 111, 132, 147, 194, 232, 254, 261, 287, 303.
  13. Хомск // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 1997. С. 5, 12–13, 21, 26–28, 30–31, 34, 40, 44, 50–51, 55, 63, 71–72, 73, 76, 79–81, 83, 89, 105–107, 115–118, 120, 122, 137, 140–142, 152–153, 179, 192, 197–199, 231–234, 248, 250, 262, 268, 283, 303, 386, 397, 407, 415, 425, 436, 485, 495, 545, 552–553, 565.
  14. История деревни Хомск : [Дрогичинского района] / работу выполнили члены кружка «Краеведение» Хомской СШ, рук. Л. Шикула // Запісы таварыства аматараў беларусай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Мiнск, 2013. Вып. 1. С. 65–94.
  15. Хомск // Драгічынскі край : зямля і людзі. Пінск, 2015. С. 6–7, 26, 28, 34–35, 62, 94–95.
  16. Хомск // Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рапановіч. Мінск, 1980. С. 131.
  17. Шафран, Г. Вдова адъютанта : [о жизни и судьбе жительницы Хомска Н. М. Кузенько] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2018. 1 жніўня. С. 7.
  18. Викторова, Г. Милый сердцу уголок : [Хомск отметил свой 500-летний юбилей] / Галина Викторова // Драгічынскі веснік. 2018. 14 ліпеня. С. 11.
  19. Рассафонов, А. Экспедиция на руины старинного замка : [поисковые работы на территории археологического памятника «Руины бывшего замка Вишневецких близ Жабера»] / А. Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2018. 17 лютага. С. 13.
  20. Абрамчук, Г. Возрождённые храмы Дрогичинщины : [круглая Покровской церковь в Хомске] / Г. Абрамчук // Драгічынскі веснік. 2018. 10 лютага. С. 15.
  21. Игнатчик, К. От древних до нынешних времен : [об агрогородке Хомск] / К. Игнатчик, Н. Жоголович, М. Красовская // Драгічынскі веснік. 2017. 11 лістапада. С. 15.
  22. Ткачук, Н. Человек с золотыми руками : [Павел Данилович Макаревич из аг. Хомск отметил 90 летний юбилей] / Нина Ткачук ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2017. 1 красавiка. С. 14.
  23. Гребенников, О. Тень замка Вишневецких : [в конце января 2017 г. на руинах бывшего замка князей Вишневецких у д. Жабер была проведена очередная археологическая экспедиция] / Олег Гребенников // Заря. 2017. 11 февраля. С. 6.
  24. Шафран, Г. Добры след у душы : [90-гадовы юбілей адзначыла ветэран педагагічнай працы, заслужаная настаўніца БССР Марыя Рыгораўна Ярашэвіч, якая пражывае ў Хомску] / Галіна Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 3 лютага. С. 1–2.
  25. Шафран, Г. Историю родных мест пишут вместе : [«Летопись нашей школы» в Хомской СШ] / Галина Шафран ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2015. 26 верасня. С. 13.
  26. Волосюк, С. Кровавые тени нацизма : [немецко-фашистские оккупанты при отступлении строили дорогу из Дрогичина в Хомск] / С. Волосюк // Драгічынскі веснік. 2015. 15 ліпеня. С. 3.
  27. Глазов, В. Иван Снитко : волны и рифы в судьбе контр-адмирала из Хомска : [И. Д. Снитко (1896–1981)] / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2015. 5 марта (№ 10). С. 20–21.
  28. Визитная карточка Хомского сельсовета : [подборка материалов] // Драгічынскі веснік. 2009. 25 лiстапада. С. 1–3.
  29. Шафран, Г. «Фрост» получает путевку в будущее : [о работе СП «Фрост и К»] / Галина Шафран // Драгiчынскi веснiк. 2008. 16 лютага.
  30. Свістуновіч, С. У добрых людзей і вада лечыць, асабліва калі яна «Хомская» : [аб СП «Фрост i К» у Хомску] / Сымон Свістуновіч ; фота Мікалая Амельчанкі // Звязда. 2003. 25 студзеня. С. 2.
  31. Кривоносова, Н. Хомск – деревня древняя / Нина Кривоносова, Альберт Багдасаров // Заря. 2000. 29 января. С. 3.
  32. Багдасараў, А. Хомск : старонкі гісторыі / Альберт Багдасараў // Драгічынскі веснік. 2000. 26 студзеня. С. 4.
  33. Супрун, С. Школа адзначыла юбілей : [аб 120-гадовай гісторыі школы ў Хомску] / Сцяпан Супрун // Драгічынскі веснік. 1999. 17 сакавіка. С. 2.
  34. Сунько, Ю. Хомск – остров оптимизма / Ю. Сунько // Белорусская нива. 1995. 30 мая.
  35. Казлова, Г. …І назвалі ваду «Хомскай» / Г. Казлова // Народная газета. 1991. 15–21 ліпеня. С. 2.
  36. Раманюк, Д. М. Трагедыя Хомска : [вёска ў час Вялікай Айчыннай вайны] / Д. М. Раманюк // Запаветы Леніна. Драгічын, 1991. 28 чэрвеня.
  37. Нічыпорчык, П. Мінулае і сучаснае вёскі Хомск / П. Нічыпорчык // Запаветы Леніна. Драгічын, 1985. 3 жніўня.

 

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Бездзеж
Гісторыка-культурная спадчына

Бездзеж

Закозель
Гісторыка-культурная спадчына

Закозель

«Бездзежскі фартушок»
Гісторыка-культурная спадчына

«Бездзежскі фартушок»

Заверша
Гісторыка-культурная спадчына

Заверша

следующий пост
Заверша

Заверша

«Бездзежскі фартушок»

«Бездзежскі фартушок»

5 1 голос
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту» да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна

Літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту» да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна

Правовая игра «Ты не прав, если не знаешь прав»

Правовая игра «Ты не прав, если не знаешь прав»

555-летие  явления Жировичской иконы Божией Матери

555-летие  явления Жировичской иконы Божией Матери

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?