Штогод 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці і забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.
У рамках святкавання Дня роднай мовы 20 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 11 класа СШ №1 г. Драгічына прайшла гульня- падарожжа “Роднае слова ірвецца ў сэрцы”. Удзел у гульні прынялі 2 каманды вучняў.
Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Заданні датычыліся мовы, літаратуры. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Вучні прадэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.
Па выніках турніру другое месца заняла каманда “Алеся ”, якія набралі 20,5 балаў. Пераможцамі сталі каманда “Беларускае палесе” набраўшая 21 бал.