Мiжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага i сiмвалiзуе ўзаемаразуменне, дыялог, цярплiвасць i добрасуседства, а таксама гiстарычную памяць. Мова — асноўны i галоўны захавальнiк нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры i творчасцi. Свята, абвешчанае ў 1999 годзе Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА, мае дэвiз: «Шматмоўная адукацыя — аснова навучання i перадачы ведаў памiж пакаленнямi». Беларуская мова адна з самых старажытных сярод славянскіх і мілагучных сярод еўрапейскіх. Моўная культура беларусаў надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
27 лютага ў мэтах захавання і папулярызацыі роднай мовы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучней 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Драгічына» адбылася гульня-анаграма «Беларуская мова — мелодыя сэрца». Радкі з вершаў, урыўкі твораў і прыказкі былі зашыфраваныя ў форме анаграмы, таму школьнікі не толькі прынялі ўдзел у размінцы для мозгу, але і ўспомнілі творы беларускай літаратуры і даведаліся пра традыцыі нашага народа.


























