У 30-ы раз наша краіна адзначыла Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята з’яднала ўсіх нас павагай да такіх спрадвечных сімвалаў духоўнага жыцця, як кніга і слова. Дзень беларускага пісьменства – адно з найбольш яркіх культурных святаў Рэспублікі Беларусь.
6 верасня ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача прайшоў гістарычны экскурс “Славянскага слова ўзорная нітка”для вучняў 6-га класа сярэдняй школы №1 г. Драгічына. Вядучыя паведамілі дзецям пра гісторыю ўзнікнення беларускага пісьменства, знакамітых людзей кніжнай асветы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава-прагляд “Промні асветніцтва”, прысвечаная гісторыі беларускага кнігадрукавання.