Кожны год беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стваралі фундамент беларускага пісьменства і адукацыі. Дзень беларускага пісьменства – адно з найбольш яркіх і культурных святаў Рэспублікі Беларусь. Так, 6 верасня у дзіцячай раеннай бібліятэцы прайшло мерапрыемства гістарычны дыліжанс “Каб мова родная гучала” для вучняў 6 класаў сярэдняй школы №1 г.Драгічына.
Бібліятэкары распавялі школьнікам пра гісторыю беларускага пісьменства, пра знакамітых прадстаўнікоў кніжнай асветы, правялі віктарыну на веданне гісторыі беларускага пісьменства.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Шлях беларускага друкаванага слова”, прысвечаная гісторыі беларускага кнігадрукавання.