Францішак Марыян Віславух - Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
 Версия для слабовидящих
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
BE RU
Адрес: 225612, г. Дрогичин, ул. К. Маркса, 3, Беларусь
Тел/факс: 8-01644-5-95-69, 2-04-18; E-mail: drgcrb@brest.by
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Дрогичинская районная централизованная библиотечная система
никакой результат
Просмотр Всех Результатов
Главная краеведение Літаратурная карта Драгічыншчыны

Францішак Марыян Віславух

Автор:
время чтения:3min read
0
Францішак Марыян Віславух

Францішак Марыян Віславух (Выславух) нарадзіўся 24 верасня 1896 года ў вёсцы Пярковічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у заможнай польскай сям’і. Шляхецкі род Віславухаў вядомы з пачатку ХVІ ст. Бацька, Антоній Віславух (1864–1940), быў гісторыкам, бібліяфілам, настаўнікам Брэсцкай гімназіі. У сям’і было дзевяць дзяцей.

RELATED POSTS

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк

У Пярковічах захаваўся сядзібна-паркавы ансамбль Віславухаў, палац быў пабудаваны на пачатку ХIХ ст. – помнік архітэктуры позняга класіцызму. Тут прайшло дзяцінства Францішка Віславуха. У Варшаве ён скончыў сярэднюю школу і паступіў у Акадэмію мастацтваў. У 1914 годзе царскія ўлады маладога вольналюбівага чалавека саслалі ў Вятку. Праўда, прабыў там нядоўга – уцёк на радзіму.

У час Грамадзянскай вайны ён уступіў у Польскі легіён, удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1919–1921 гадоў. Потым быў выкладчыкам вышэйшага вайсковага каледжа. У канцы 1920-х гадоў яго накіроўваюць у корпус памежнай аховы. Праходзячы ў ім службу, ён аб’ездзіў усю Заходнюю Беларусь.

Другую сусветную вайну Ф. Віславух сустрэў у чыне маёра ў г. Гродна. Польская Рэспубліка не вытрымала маланкавага ўдару немцаў і неўзабаве капітулявала. Разам з рэшткамі польскай арміі Францішак Виславух праз Швецыю накіроўваецца ў Францыю. Тут ён уступае ў Польскі армейскі корпус і прымае ўдзел у вайне Францыі з фашысцкай Германіяй. Але і гэтая барацьба хутка скончылася паражэннем французаў.

Ф. Віславух апынуўся ў Англіі. Неўзабаве саюзнікі распачалі баявыя дзеянні ў Афрыцы. Францішка Віславуха прызначылі начальнікам штаба цэнтра падрыхтоўкі запасу корпуса генерала Андэрса. Калі пачаліся цяжкія баі ў Італіі пад Мотэ-Касіна, генерал Андэрс кінуў у гэтае пекла ўсе рэзервы. Разам са сваімі жаўнерамі Ф. Віславух прайшоў франтавымі дарогамі Італіі да самай Перамогі.

Пасля вайны Ф. Віславух пасяліўся ў Англіі. Некаторы час быў палкоўнікам Брытанскіх Узброеных Сіл. Пасля выхаду на пенсію займаўся сваёй любімай справай – маляваў карціны і пісаў апавяданні.

Скразным вобразам усіх мастацкіх твораў Францішка Віславуха з’яўляецца Палессе. У Лондане падрыхтаваў да выдання тры зборнікі сваёй лірычнай прозы: «Палескія апавяданні» (1968), «На сцежках Палесся» (1976) і «Рэха Палесся» (1979).

Мемуарны аповед Францішка Віславуха грунтаваны на асабістых уражаннях і ўласным досведзе. Аўтар звяртаецца да тэмы, якая складае любоў ягонага жыцця – да Палесся. У сваіх аўтабіяграфічных апавяданнях ён апісвае маляўнічыя вобразы гэтага рэгіёну і ягоных жыхароў з міжваеннага перыяду, рысы іх характару, побыт і звычаі. Асноўнымі рысамі палешукоў аўтар называе асцярожнасць, да якое змушае навакольная прырода, звязаны з ёю недавер і нелюбоў да зменаў, а таксама схільнасць замыкацца ў сабе. Шматвекавая барацьба за існаванне сярод пушчаў і дрыгвы выпрацавала ў гэтых людзей такія рысы характару, як кемлівасць, самадастатковасць, адвага. Трапнасцю вызначаюцца назіранні і апісанні Ф. Віславуха, якія тычацца земляробства на Палессі, стаўлення насельніцтва да ўладаў і чужых людзей, адносінаў да прыроды.

23 сакавіка 1978 года сэрца пісьменніка спынілася. Пахавалі яго ў Лондане.

Яго малодшы брат, Севярын Віславух (1900–1968), аўтар даследаванняў па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У 1927–1939 гадах – навуковы супрацоўнік універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, пасля вайны – прафесар права і гісторыі (1945) і рэктар (1947–1952) Вроцлаўскага ўніверсітэта, у 1956–1958 гадах – дэкан юрыдычнага факультэта. Заснавальнік і дырэктар (1949–1953) Вроцлаўскага філіяла Заходняга інстытута, адзін з заснавальнікаў Сілезскага інстытута ў Аполі.

        Литаратура

  1. Францішак Віславух (1896–1978) ; Нямецкае возера / [Ф. Віславух] ; пер. з пол. У. А. Сенькаўца // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 175–179.
  2. Франтишек Вислоух // Дрогичинский край : фотоальбом : [об истории и современности Дрогичинского района]. Пинск :  Паляшук, 2007. С. 26.
  3. Віславух, Ф. «На сцежках Палесся» / Францішак Віславух ; пер. з пол. Яўгена Квачука // Драгічынскі веснік. 2011. 3 верасня. С. 8.
  4. «На сцежках Палесся» : [вытрымкі з кнігі] / Францішак Віславух // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Драгічынскага раёна. Мінск, 1997. С. 482–484.
  5. Следам за позіркам : [пра Ф. Выславуха; вытрымкі з яго кніг] / Францішак Выславух ; пер. з пол. У. М. Свяжынскі // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага раёна. Мінск : Ураджай, 1998. С. 476–479.
  6. Wysłouch, F. Na śceżkach Polesia / Franciszek Wysłouch. – Łomianki : Wydawnictwo LTW, 2012. – 160 s. – (Biblioteka Kresowa).
  7. Wysłouch, F. Echa Polesia / Franciszek Wysłouch. – Łomianki : Wydawnictwo LTW, 2012. – 208 s. – (Biblioteka Kresowa).
  8. Wysłouch, F. Opowiadania poleskie / Franciszek Wysłouch. – Warszawa, 1994. – 205 s.
  9. Wysłouch, F. Na śceżkach Polesia / Franciszek Wysłouch. – Londyn : Polska Fundacja Kylturalna, 1976. – 160s.
  10. Wysłouch, F. Wieczór na Polesiu / Franciszek Wysłouch // Echa Polesia. 2007. № 3 (15). S. 70–72.
  11. Pamiętnik wileński / [kom. red.: Halina Chocianowiczowa, Kazimierz Okulicz i Franciszek Wysłouch]. – Londyn : PFK ; Łomianki : Wydawnictwo LTW, 2010. – 402, [2] s., [8] s. tabl.
  12. Віславух Севярын / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 445.
  13. Перковичи : [об усадьбе Вислоухов в Дрогичинском районе] // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. Минск, 2004. С. 309–314.
  14. Усадьба : [д. Перковичи Дрогичинского района] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 173–174.
  15. Квачук, Я. «На сцежках Палесся» : [пра книгу Ф. Вiславуха] / Яўген Квачук // Наш край : историко-краеведческая газета Дрогичинского района. 2008. № 4–5 (декабрь). С. 2–3.
  16. Кивака, Е. Г. Природа Полесья в «Opowiadaniach poleskich» Ф. Выслоуха (к 110-летию со дня рождения писателя) // Гісторыка-тэарытычныя актуаліі сучаснай філалогіі : Матэрыялы рэспубл. навук.-практ. канф., прысвеч. 70-годдзю з дня нарадж. вучонага-літаратуразнаўцы, педагога, прафесара А. А. Майсейчыка. Брэст, 2008. C. 37–41.
  17. Гранiк, С. Слынны зямляк : [пра польскага пiсьменнiка Ф. Вiславуха] / Сяргей Гранiк // Драгiчынскi веснiк. 2006. 15 лютага.
  18. Сенькавец, У. А. Жыццё і трагедыя Францішка Віславуха / У. А. Сенькавец // Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь і Польшча ў ХХ стагоддзі: агульнае і адметнае ў гістарычных лёсах» (7–8 красавіка 2000 года) : зб. матэрыялаў. Брэст : БрДУ, 2001. С. 96–100.
  19. Сенькавец, У. А. Боль за родную зямлю : [пра Ф. Віславуха] / У. А. Сенькавец // Зямля, прырода, людзі / Г. М. Праневіч, У. А. Лебедзеў, У. А. Сенькавец. Брэст : Выдавецтва Лаўрова, 1999. С. 69–79.
  20. Вярэніч, В. Францішак Выславух і яго ўспаміны пра Палессе / Вячаслаў Вярэніч ; Выславух, Ф. Прафесар / Францішак Выславух ; пер. з пол. В. Вярэніча // Загародзе–2 : матэрыялы навук.-краязн. канф. «Палессе – скрыжаванне культур і часу». Мінск, 2000. С. 196–203.
  21. Вiславух, Ф. Нямецкае возера : [уражаннi аўтара ад вандроўкi на Нямецкае возера недалёка ад Моталя] / Францішак Віславух ; пер. з пол. Уладзімір Сенькавец // СЭЗ. 1999. № 7–8. С. 38–39.
  22. Віславух, Ф. На сцежках Палесся : [урыўкі з кнігі «На сцежках Палесся»: Жывы агонь; Ідучы кладкамі; Забабоы палешукоў; Мястэчкі; Цыганы; «Венргы»; «Арцельшчыкі»] / Францішак Віславух ; уступ і пер. з пол. Уладзіміра Сухапара // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 189–193.
  23. Віславух, Ф. «На сцежках Палесся» / Францішак Віславух ; публікацыю падрыхтаваў Уладзімір Сухапар // Народная трыбуна. 1996. 17 лютага. С. 8.
  24. Сухапар, У. Боты з Давыд-Гарадка ў Парыжы : [пра кнігу Ф. Віславуха «На сцежках Палесся»] / Уладзімір Сухапар // Навіны Палесся. Столін, 1996. 14 лютага. С. 2.

Материал подготовлен сотрудниками библиотеки. Спасибо, что читаете наши статьи.

СвязанныйСообщения

Дзмітрый Стонаў
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Дзмітрый Стонаў

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына

Пётр Пятровіч Барысюк
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Пётр Пятровіч Барысюк

Васілій Андрыянавіч Літвінчук
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Васілій Андрыянавіч Літвінчук

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч

Панасюк Міколай Васiльевiч
Літаратурная карта Драгічыншчыны

Панасюк Міколай Васiльевiч

следующий пост
Уладзімір Мікалаевіч Сітуха

Уладзімір Мікалаевіч Сітуха

Мікалай Мікалаевіч Трафімчук

Мікалай Мікалаевіч Трафімчук

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
авторизуйтесь
Уведомить о
guest
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Рекомендуемые новости

Літаратурнае свята «Твае песняры Беларусі»

Літаратурнае свята «Твае песняры Беларусі»

Кніжная выстава «Драгічыншчына: багатае мінулае, дастойнае сучаснае» да 82-годдзя заснавання раёна

Кніжная выстава «Драгічыншчына: багатае мінулае, дастойнае сучаснае» да 82-годдзя заснавання раёна

Литературно-музыкальная встреча «Во славу «белой» трости»

Литературно-музыкальная встреча «Во славу «белой» трости»

Популярные новости

  • Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    Началось онлайн-голосование конкурса «Символ года — 2024»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Началось онлайн-голосование конкурса «Любы сэрцу куточак»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Подвиг советского солдата. Монумент «Жажда» в Брестской крепости

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Онлайн-конкурс «С Днем рождения, Дед Мороз!»

    0 акции
    доля 0 Tweet 0
  • Василь Быков: человек, который выжил

    0 акции
    доля 0 Tweet 0

                Дрогичинский районный исполнительный комитет Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушок  Детский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

                Дрогичинский районный исполнительный комитет

Министерство культуры Республики Беларусь Портал президента Республики Беларусь Национальная библиотека Беларуси Брестская областная библиотека                               Музей Удовикова Бездежский фартушокДетский правовой сайт  СЭК библиотек Брестской области                                                                СЭК библиотек беларусиМолодежь Беларуси  МЧС Беларуси Рейтинг организацийПраво бай

никакой результат
Просмотр Всех Результатов
  • Главная
  • О библиотеках ЦБС
    • О библиотеках системы
    • История РЦБС
    • Библиобус
    • Структура
    • Филиалы
    • О нас в СМИ
  • Для читателей
    • Правила
    • Положение об обработке и защите персональных данных пользователей в библиотеках
    • Услуги
    • Перечень периодических изданий
  • Для коллег
    • Видео проекты
    • Методичка
    • Выставки
    • НПД
    • Библиотеки области
  • Электронный каталог
  • Контакты

wpDiscuz
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?