Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у ХІІ стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі.
Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, пра якую “Жыціе” кажа, што яна “небопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветивши всю землю Полоцкую”, святая Еўфрасіння пакінула аб сабе вечную памяць у душы народа. Гісторыя захавала пра знакамітую палачанку не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны-падзвіжніцы.
17 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы для выхаванцаў лагера СШ № 1 прайшла экскурсія ў мінулае да Дня памяці Ефрасінні Полацкай «Першаасветніца з Полацка».
Дзеці даведаліся пра дзяцінства Прадславы, чаму яна змяніла сваё імя, як яна стала святой заступніцай беларускай зямлі; пра яе жыццё ў манастыры, асветніцкую дзейнасць, заснаванне жаночых і мужчынскіх манастыроў, будаўніцтва царквы Спаса. Пачулі пра вандроўку Ефрасінні ў Іерусалім, аб тым, дзе зараз знаходзяцца яе святыя мошчы, пра стварэнне крыжа Ефрасінні Полацкай – святыні Беларусі.